Сонечны настрой творцаў

У экспазіцыі “Беларускія мастакі ў свеце” ў Нацыянальным мастацкім музеі сваю творчасць прадставілі майстры з Расіі, Латвіі, Малдовы, КазахстанаАжно пяць сваіх палотнаў прадставіў на экспазіцыі Вячаслаў Ігнаценка з Кішынёва. Выстаўляць карціны ў галоўным музеі краіны для яго вялікі гонар. “Кожная сустрэча з Радзімай становіцца для мяне падзеяй, — прызнаецца мастак. — Вельмі хвалююся, як ацэняць маю творчасць землякі.” Вячаслаў Ігнаценка — член саюза мастакоў Малдовы. Дарэчы, ён адзіны прафесійны мастак з Беларусі ў гэтай сонечнай краіне. “Дзесьці і па маіх творах там ацэньваюць усё беларускае выяўленчае мастацтва, — лічыць ён. — Таму заўсёды трэба быць на ўзроўні”. Мастак прымае ўдзел у многіх выставах. Некалькі ж карцін з гэтай экспазіцыі ён падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею. Дарэчы, у фондах Нацыянальнага мастацкага музея ўжо ёсць работы некаторых творцаў беларускага паходжання, якія сёння жывуць за мяжой. Напрыклад, палотны Барыса Заборава, які жыве ў Францыі, Вячкі Целеша з Латвіі, Лявона Тарасэвіча з Польшчы. А вось карціны мастака з Латвіі Мікалая Гаўрыловіча як для мяне, так і для многіх наведвальнікаў выставы сталі сапраўдным адкрыццём.
У экспазіцыі “Беларускія мастакі ў свеце” ў Нацыянальным мастацкім музеі сваю творчасць прадставілі майстры з Расіі, Латвіі, Малдовы, Казахстана
Ажно пяць сваіх палотнаў прадставіў на экспазіцыі Вячаслаў Ігнаценка з Кішынёва. Выстаўляць карціны ў галоўным музеі краіны для яго вялікі гонар. “Кожная сустрэча з Радзімай становіцца для мяне падзеяй, — прызнаецца мастак. — Вельмі хвалююся, як ацэняць маю творчасць землякі”. Вячаслаў Ігнаценка — член саюза мастакоў Малдовы. Дарэчы, ён адзіны прафесійны мастак з Беларусі ў гэтай сонечнай краіне. “Дзесьці і па маіх творах там ацэньваюць усё беларускае выяўленчае мастацтва, — лічыць ён. — Таму заўсёды трэба быць на ўзроўні”. Мастак прымае ўдзел у многіх выставах. Некалькі ж карцін з гэтай экспазіцыі ён падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею.
Дарэчы, у фондах Нацыянальнага мастацкага музея ўжо ёсць работы некаторых творцаў беларускага паходжання, якія сёння жывуць за мяжой. Напрыклад, палотны Барыса Заборава, які жыве ў Францыі, Вячкі Целеша з Латвіі, Лявона Тарасэвіча з Польшчы.
А вось карціны мастака з Латвіі Мікалая Гаўрыловіча як для мяне, так і для многіх наведвальнікаў выставы сталі сапраўдным адкрыццём. Яго творы не толькі ўражваюць яскравасцю вобразаў і фарбаў, яны яшчэ спяваюць і рухаюцца! Увогуле гэта складаны механізм узаемадзеяння мастацтва і тэхнікі. Сам майстар называе сваю творчасць радаснай і сонечнай. Ён спадзяецца, што ў наведвальнікаў выставы пасля агляду яго работ будзе лепшы настрой. “Не толькі ж класічны жывапіс цікавіць сёння аматараў мастацтва, але і сучасны”, — упэўнены аўтар.У мастакоў беларускага замежжа — шмат задум і творчых імправізацый
“Прадстаўленыя карціны напісаны ў розных стылях, — сказаў на вернісажы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. — Але ўсе майстры дэманструюць свой высокі мастацкі ўзровень. У кожным творы — своеасаблівае светаўспрыманне аўтара”.
Сімвалічна, што пад час праекта “Беларускія мастакі ў свеце” праходзіла і выстава адной карціны народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка, якая была напісана сорак гадоў таму. На палатне — выдатныя дзеячы беларускай гісторыі і культуры: Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Сымон Будны, Пётр Мсціславец, Сімяон Полацкі, Францішак Багушэвіч, Кастусь Каліноўскі… Бачыла, з якой цікавасцю ўглядаліся ў гэтую работу суайчыннікі з замежжа. Што ж, цяпер іх час расказваць свету пра гонар і славу беларускай зямлі.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter