Шэдэўры мастацтва ўпершыню ў Мінску

Прыкметнай падзеяй у культурным жыцці сталіцы стала адкрыццё беларуска-расійскай выставы “Палонныя прыгажосці”
Прыкметнай падзеяй у культурным жыцці сталіцы стала адкрыццё беларуска-расійскай выставы “Палонныя прыгажосці”.

Шэдэўры рускага акадэмічнага і салоннага мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя з фондаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Па словах загадчыцы аддзела рускага мастацтва музея Таццяны Рэзнік, упершыню ў Беларусі дастаткова поўна паказаны цэлы пласт жывапісу рускага салоннага мастацтва 1830-1910-х гадоў, акадэмічны малюнак XIX — пачатку XX стагоддзя, дагэтуль не вельмі знаёмы шырокаму колу гледачоў.

У экспазіцыю ўвайшлі 47 работ высокапрафесійных майстроў. Сярод іх карціны Кастуся Макоўскага, Сцяпана Бакаловіча, Івана Макарава, а таксама Карла Брулова, Васіля Паленава і Генрыха Семірадскага.

Таццяна Рэзнік адзначыла, што экспазіцыя твораў рускага салоннага і акадэмічнага мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя дапамагае стварыць больш аб’ектыўную карціну развіцця рускага мастацтва, аднавіць гістарычную справядлівасць і аддаць даніну мастакам, якія ўнеслі істотны ўклад у развіццё культуры ХIХ стагоддзя.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter