Мінскі электратэхнічны завод імя В.I. Казлова сёння — адзін з буйнейшых вытворцаў электратэхнічнага абсталявання ў рэспубліцы
Асноўную частку прадукцыі складаюць сухія і масляныя трансфарматары, камплектныя трансфарматарныя падстанцыі для нафтаздабываючых, прамысловых, чыгуначных і сельскагаспадарчых аб’ектаў, а таксама нізкавольтныя камплектныя прылады. Сярод навінак эксперты вылучаюць сілавы раз-меркавальны трансфарма-тар серыі ТМ магутнасцю 2500 кВА, што выкарыстоўваецца на прадпрыемствах з энергаёмкай вытворчасцю, энергазберагальны трохфазны масляны трансфарматар герметычнага выканання без маслапашыральнікаў серыі ТМГ12 і такі ж трансфарматар серыі агульнага прызначэння ТМГ21 з абмоткай з алюмініевай фольгі.
Характэрна, што на заводзе выкарыстоўваецца сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне вядучых фірмаў свету. Тут, напрыклад, дзейнічае нямецкая лінія раскрою электратэхнічнай сталі «Georg», што дазволіла стварыць новае пакаленне сілавых масляных трансфарматараў з косым стыкам пласцін маг-нітапроваду, афарбоўка ж бакаў трансфарматараў вырабляецца таксама на нямецкім абсталяванні кампаніі «Gandelin», пластмасавыя камплектуючыя дэталі — на японскіх тэрмапластаўтаматах. Як тлумачаць на Мінскім электратэхнічным заводзе, гэтае абсталяванне дазваляе выпускаць прадукцыю высокай якасці, што адпавядае міжнарод-ным стандартам.
Цікава, што сярод спажыўцоў завода ёсць як буйныя айчынныя прадпрыемствы, у тым ліку Беларуская чыгунка, МАЗ, Мінскі трактарны завод, «Нафтан», хімічны завод «Палімір», так і замежныя: газа- і нафтаздабываючыя кампаніі Расіі і Малдовы.
На здымку: слесар-электрамантажнiк Антон ЯКАВЕЦ.
Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА