Рэкорды, бiтвы, блiны

Сёння i заўтра ў краіне пройдуць маштабныя масленічныя гулянні

Маштабныя масленічныя гулянні разгорнуцца сёння i заўтра па ўсёй краіне.

У сталіцы свята пройдзе на 13 пляцоўках — у парках і скверах, каля буйных гандлёвых і спартыўных аб’ектаў.

Асноўнае гарадское свята разгорнецца 17 сакавіка на пляцоўцы каля Палаца спорту. Тут пройдуць канцэртныя праграмы з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці, гарманістаў і баяністаў, конкурсы і гульні, а таксама вялікі кірмаш. Аднак галоўны пачастунак свята — бліны з рознымі начынкамі і стравы нацыянальнай кухні. З 12 да 15 гадзін ля палаца плануецца ўсталяваць рэкорд па выпяканнi самай вялікай колькасцi бліноў у СНД.

У Гомелі адна з галоўных пляцовак, дзе адзначаюць народнае свята, — Палац культуры «Фестывальны». Менавіта тут сёння ўпершыню пройдзе шоу-конкурс «Бітва халасцякоў», у якім змогуць прыняць удзел маладыя людзі, якія не знаходзяцца ў шлюбе і якія валодаюць добрым пачуццём гумару. Ім трэба прадэманстраваць сілу, спрыт і знаходлівасць.

У Брэсце народнае гулянне «Бывай, Масленіца!» пройдзе заўтра з 13 да 19 гадзiн у Парку культуры і адпачынку і з 12 да 19 гадзiн у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter