Разам мы — мацнейшыя

У канцы кастрычніка пройдзе з’езд Усеўкраінскага саюза БеларусаўУ рэдакцыю дасланы зварот да суайчыннікаў і аднадумцаў, які падпісалі ганаровы старшыня Ўсеўкраінскага саюза беларусаў Віталь Курашык і старшыня Ўсеўкраінскага аб’яднання “Беларусь” Віктар Камісарук. “Мы звяртаемся да ўсіх, хто не можа падзяліць сваю любоў паміж Украінай, грамадзянамі якой мы з’яўляемся, і роднай Беларуссю, дзе нашы вытокі, дзе магілы нашых продкаў, — чытаем у звароце. — За гады найноўшай гісторыі Ўкраіны вы захоўвалі, падтрымлівалі культуру, мову і традыцыі беларускай нацыі. Гэта знайшло адлюстраванне і ў тым, што многія з нас сталі ўдзельнікамі і арганізатарамі беларускіх нацыянальных грамадскіх суполак у розных рэгіёнах Украіны. У кагосьці гэта атрымалася лепей, і ў іх ёсць чаму павучыцца тым, каму не ўсё задуманае ўдалося зрабіць. На мяжы 2000-х гадоў былі створаны дзве ўсеўкраінскія грамадскія арганізацыі: Усеўкраінскі саюз беларусаў і Ўсеўкраінскае аб’яднанне “Беларусь”. Арганізатары іх па-рознаму бачылі перспектывы яднання беларусаў Украіны, але сыходзіліся ў галоўным: у неабходнасці надаць тую вагу і аўтарытэт беларускай дыяспары ва Ўкраіне, якія яна па праве заслугоўвае”.
У канцы кастрычніка пройдзе з’езд Усеўкраінскага саюза Беларусаў

Беларусы Севастопаля разам святкуюць КупаллеУ рэдакцыю дасланы зварот да суайчыннікаў і аднадумцаў, які падпісалі ганаровы старшыня Ўсеўкраінскага саюза беларусаў Віталь Курашык і старшыня Ўсеўкраінскага аб’яднання “Беларусь” Віктар Камісарук. “Мы звяртаемся да ўсіх, хто не можа падзяліць сваю любоў паміж Украінай, грамадзянамі якой мы з’яўляемся, і роднай Беларуссю, дзе нашы вытокі, дзе магілы нашых продкаў, — чытаем у звароце. — За гады найноўшай гісторыі Ўкраіны вы захоўвалі, падтрымлівалі культуру, мову і традыцыі беларускай нацыі. Гэта знайшло адлюстраванне і ў тым, што многія з нас сталі ўдзельнікамі і арганізатарамі беларускіх нацыянальных грамадскіх суполак у розных рэгіёнах Украіны. У кагосьці гэта атрымалася лепей, і ў іх ёсць чаму павучыцца тым, каму не ўсё задуманае ўдалося зрабіць. На мяжы 2000-х гадоў былі створаны дзве ўсеўкраінскія грамадскія арганізацыі: Усеўкраінскі саюз беларусаў і Ўсеўкраінскае аб’яднанне “Беларусь”. Арганізатары іх па-рознаму бачылі перспектывы яднання беларусаў Украіны, але сыходзіліся ў галоўным: у неабходнасці надаць тую вагу і аўтарытэт беларускай дыяспары ва Ўкраіне, якія яна па праве заслугоўвае”.
Кіраўнікі абедзвюх суполак мяркуюць, што сёння трэба надаць новую дынаміку ў развіцці і згуртаванні беларускай дыяспары ва Ўкраіне, прычым іх актыў, кіраўніцтва да аб’яднання гатовыя. “Гэта неабходна для захавання духоўнай і матэрыяльнай культуры, абароны нашых правоў і свабод — нацыянальных, моўных, асветніцкіх, сацыяльна-эканамічных і іншых (ахова здароўя, экалогія), а таксама ўмацавання і развіцця культурных, гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і інфармацыйных сувязяў з Беларуссю”.
Віталь Курашык і Віктар Камісарук запрашаюць суайчыннікаў паўдзельнічаць у падрыхтоўцы з’езду Ўсеўкраінскага саюза беларусаў, які плануецца правесці напрыканцы кастрычніка ў Кіеве. Арганізатары гатовы разгледзець прапановы па парадку дня з’езду і спадзяюцца, што па выніках з’езду на чале дыяспары з’явіцца новы лідар. “Такі кандыдат у нас ёсць: гэта Пётр Уладзіміравіч Лайшаў. Чалавек з велізарным жыццёвым вопытам, работнік вытворчасці і эканаміст, адміністратар. Пётр Уладзіміравіч мае беларускія карані, ён родам з Гомельшчыны, шмат гадоў прапрацаваў у Беларусі, вядомы практычнымі справамі і карыстаецца вялікім аўтарытэтам як ва Ўкраіне, так і ў Беларусі. Мы маем намер прасіць яго ўзначаліць беларускую дыяспару ва Ўкраіне і спадзяемся на вашу падтрымку ў гэтым. Шматгадовы лідар беларускай дыяспары Ірына Аляксандраўна Аржахоўская ў цяперашні час па стане здароўя выконваць абавязкі кіраўніка не мае магчымасці”.
На з’ездзе прапануецца таксама разгледзець і зацвердзіць формы ўзаемадзеяння дзвюх усеўкраінскіх арганізацый, прыняць новыя статут і праграму Ўсеўкраінскага саюза беларусаў, абраць кіраўніка беларускай дыяспары ва Ўкраіне, а таксама склад кіруючых, выканаўчых і кантралюючых органаў. Па прапанове рэгіянальных суполак ды ініцыятыўных груп будуць разглядацца і іншыя пытынні. Да ўдзелу ў з’ездзе запрошаны не толькі сябры афіцыйна зарэгістраваных рэгіянальных беларускіх суполак, але і “ініцыятыўныя групы беларусаў з рэгіёнаў Украіны, якія хочуць і могуць прыняць актыўны ўдзел у захаванні і распаўсюдзе нашай беларускай культуры і традыцый”.

Іван Іванаў

На здымку:
Беларусы Севастопаля разам святкуюць Купалле
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter