Выстава ў Коласаўскім музеі — пра ваенную пару

Раскрыжаваныя лёсы

Выстава ў Коласаўскім музеі — пра ваенную пару
Выстава ў Коласаўскім музеі — пра ваенную пару

Многія ведаюць, што пад час Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас жыў у Ташкенце. Аднак пісьменнік яшчэ раней сам прайшоў ваеннымі дарогамі, удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Увогуле шмат выпрабаванняў выпала на долю беларусаў: нашы землі часта былі ў эпіцэнтры баёў, і лініі фронту праходзілі не проста па тэрыторыі Беларусі — па нашых лёсах і сэрцах. Таму заканамерна, што многія коласаўскія творы звязаны з ваеннай тэмай. Пра тое сведчыць выстава “Дарогамі вайны” ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Яна прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Рукапісныя старонкі твораў, лісты, дакументы, фотаздымкі, кнігі, газеты, асабістыя рэчы…Тут яны  расказваюць пра жыццё і творчасць Якуба Коласа і яго блізкіх у гады вайны. Эвакуацыя з Мінска, побыт у Клязьме, ташкенцкі перыяд, вяртанне на Бацькаўшчыну — такія былі яе этапы для пісьменніка. Асобныя матэрыялы прысвечаны памяці сярэдняга сына Якуба Коласа Юрыя Міцкевіча, які прапаў без звестак на фронце, і жонцы паэта Марыі Дзмітрыеўне, якая памерла ў Маскве ў маі 45-га.

Наколькі плённа працаваў Колас-паэт і публіцыст у пару ваеннага ліхалецця, сведчаць зборнікі яго вершаў, выдадзеныя ў гады вайны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter