Права выбару

За межамі Беларусі будзе створана 44 участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта, якія пройдуць 19 снежняУ параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года, як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, коль-касць участкаў павялічылася з 41 да 44.
За межамі Беларусі будзе створана 44 участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта, якія пройдуць 19 снежня
У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года, як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, коль-касць участкаў павялічылася з 41 да 44.
Геаграфія краін, дзе беларускія грамадзяне змогуць прагаласаваць на выбарах кіраўніка дзяржавы, вельмі шырокая. Па адным выбарчым участку будзе працаваць у 28 краінах, па два — у Германіі, Кітаі, ЗША і Латвіі, па чатыры — на тэрыторыі Польшчы і Расіі. Найбольшая колькасць выбарчых участкаў будзе створана, вядома ж, менавіта ў тых краінах, дзе пражывае найбольш нашых суайчыннікаў, грамадзян з беларускімі пашпартамі.
Прагаласаваць за мяжой змогуць усе грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў на момант прэзідэнцкіх выбараў. Арганізацыя і правядзенне галасавання будзе ўскладзена на кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій і консульстваў, што знаходзяцца за мяжой.
Акрамя саміх участкаў, фарміруюцца і ўчастковыя камісіі, вылучаюцца і прадстаўнікі ў іх склад. У Беларусі, нагадаем, у кожную з іх могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Для выбарчых камісій за мяжой, аднак, зроблена выключэнне: у іх складзе можа быць менш за 5 чалавек.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter