Праплыць на “Нёмане” да Нёмана

Здзейсніць падарожжа па Аўгустоўскім канале на турыстычным цеплаходзе можна будзе ў любы час сутак. Паводле слоў генеральнага дырэктара прадпрыемства “Гроднамеліяводгас”Барыса Багданца, зацікаўленых у такой вандроўцы на цеплаходзе шмат, ужо ёсць заяўкі і на летнія месяцы. Аўгустоўскі канал прыцягвае турыстаў як частка рэдкай экасістэмы.
Рух па Аўгустоўскім канале пачынаеццаПаводле слоў генеральнага дырэктара прадпрыемства “Гроднамеліяводгас” Барыса Багданца, зацікаўленых у такой вандроўцы на цеплаходзе шмат, ужо ёсць заяўкі і на летнія месяцы. Аўгустоўскі канал прыцягвае турыстаў як частка рэдкай экасістэмы.

Артэрыя канала праходзіць па жывапісных мясцінах ляснога масіву Аўгустоўскай пушчы, дзе захаваліся рэдкія віды раслін і жывёл. Канал прывабны і як унікальны помнік гісторыі. Ён быў пабудаваны ў 1824-1839 гадах як водны гандлёвы шлях, які злучаў Нёман і Віслу. На тэрыторыі беларускай часткі Аўгустоўскага канала знаходзіцца некалькі помнікаў архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў: унікальны палацава-паркавы комплекс у Свяцку, які ўключаны ў лік помнікаў рэспубліканскага значэння, садова-паркавыя комплексы XVII-XIX стагоддзяў у вёсках Белыя Балоты і Радзівілкі, некалькі фартоў Гродзенскай крэпасці канца XIX — пачатку XX стагоддзя, помнікі археалогіі эпохі неаліту. Усе гэтыя унікальныя аб’екты ўвайшлі ў распрацаваныя турыстычныя маршруты. Цеплаход “Нёман” пабудаваны з улікам навігацыйных асаблівасцяў Аўгустоўскага канала.

Ірына Цімафеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter