Праграма дзеянняў

Рэалізацыя Дзяржпраграмы “Беларусы ў свеце” — гэта дапамога суайчыннікам з замежжа
Рэалізацыя Дзяржпраграмы “Беларусы ў свеце” — гэта дапамога суайчыннікам з замежжа

Ці могуць суполкі суайчыннікаў з замежжа разлічваць на падтрымку дзейнасці з боку беларускай дзяржавы? І ці сістэмная такая дапамога? Падобныя пытанні часам паступаюць у рэдакцыю. І таму, хто грунтоўна займаецца ў замежжы беларускімі справамі, цікава будзе азнаёміцца з Дзяржаўнай праграмай супрацоўніцтва з беларусамі замежжа “Беларусы ў свеце” на 2013-2015 гады. Зацверджана яна летась 3 снежня пастановай Саўміна №1035. Праграму можна знайсці ў інтэрнэце.
Ініцыятарамі дзяржпраграмы выступілі шэраг міністэрстваў, іншых устаноў. Каардынатарам стала Міністэрства культуры. На рэалізацыю праграмы выдзяляецца амаль шэсць з паловай мільярдаў рублёў з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Сродкі ідуць на розныя мэты. У тым ліку і на стварэнне ўмоў i ўдасканаленне механiзмаў узаемадзеяння з беларусамi замежжа ў сацыякультурнай сферы ды садзеянне захаванню беларускай дыяспарай нацыянальна-культурнай iдэнтычнасцi. Аказвае дзяржава падтрымку нашым суайчыннікам і ў захаваннi роднай беларускай мовы, выдзяляюцца сродкі для таго, каб наладжваць эканамічныя кантакты з беларусамi замежжа.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter