Патрэба і ўменне гандляваць

“Белшына” адкрыла гандлёвыя дамы ў Расіі і Літве, плануе адкрыць — у Батсване, Гвінеі і Інданезіі
“Белшына” адкрыла гандлёвыя дамы ў Расіі і Літве, плануе адкрыць — у Батсване, Гвінеі і Інданезіі.

Гандлёвыя арганізацыі прадпрыемства пачалі дзейнічаць у Ніжнім Ноўгарадзе, Краснадары, Петразаводску і Смаленску. У Літве гандлёвы дом адкрыты ў Вільнюсе. Стварэнне гандлёвых дамоў дазваляе прадпрыемству больш шырока прадставіць на знешнім рынку асартымент сваіх вырабаў, выключае пасрэдніцкія структуры, павышае эфектыўнасць продажу. Так, толькі па выніках першага квартала “Белшына” павялічыла вытворчасць прадукцыі амаль на сорак працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб’ём экспарту за студзень-сакавік узрос болей, чым на дваццаць працэнтаў.

Адкрыць гандлёвыя дамы ў Цюмені, Іркуцку, Курску (Расія), ва Усць-Каменагорску, Алматы (Казахстан) і Данецку (Украіна) “Белшына” плануе ў другім квартале гэтага года. Акрамя таго, сёлета гандлёвыя арганізацыі прадпрыемства з’явяцца ў далёкім замежжы — у Батсване, Гвінеі і Інданезіі.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter