Партнёры сумесна зрабілі станоўчую ацэнку

Германскія бізнесмены пацвярджаюць намер актыўна працягваць супрацоўніцтва. Асабліва перспектыўнымі з’яўляюцца сумесныя праекты ў сферы інфармацыйных тэхналогій, машынабудаванні, а таксама ў медыцыне і фармацэўтыцы. Аб гэтым расказаў кіраўнік кантактнага бюро Асацыяцыі прамысловых даследчых аб’яднанняў ФРГ (AiF). “Той, хто пачынае, потым пераконваецца, што працаваць можна. Тут добрая заканадаўчая база. Ужо ёсць некалькі фірм, якія прыйшлі ў Беларусь у межах AiF 10 гадоў назад і працягваюць супрацоўніцтва. Гэта сведчыць аб тым, што ў краіне створаны добрыя ўмовы для бізнесу”, — адзначыў кіраўнік кантактнага бюро AiF у Беларусі Валянцін Літвінаў.
На біржы ў Мінску быў зацікаўлены дыялогГерманскія бізнесмены пацвярджаюць намер актыўна працягваць супрацоўніцтва. Асабліва перспектыўнымі з’яўляюцца сумесныя праекты ў сферы інфармацыйных тэхналогій, машынабудаванні, а таксама ў медыцыне і фармацэўтыцы. Аб гэтым расказаў кіраўнік кантактнага бюро Асацыяцыі прамысловых даследчых аб’яднанняў ФРГ (AiF). “Той, хто пачынае, потым пераконваецца, што працаваць можна. Тут добрая заканадаўчая база. Ужо ёсць некалькі фірм, якія прыйшлі ў Беларусь у межах AiF 10 гадоў назад і працягваюць супрацоўніцтва. Гэта сведчыць аб тым, што ў краіне створаны добрыя ўмовы для бізнесу”, — адзначыў кіраўнік кантактнага бюро AiF у Беларусі Валянцін Літвінаў.

Па яго словах, сумесныя інвестыцыйныя праекты, якія тычацца навукова-даследчых або вопытна-канструктарскіх работ, могуць атрымаць фінансавую падтрымку на ўмовах спецыяльнай праграмы Федэральнага міністэрства эканомікі і тэхналогій Германіі, якая дзейнічае і для Беларусі. Магчыма фінансаванне да 45 працэнтаў выдаткаў нямецкай фірмы па такім праекце. Гэта робіцца дзеля актывізацыі інавацыйнай дзейнасці германскіх кампаній пры супрацоўніцтве з партнёрамі з іншых краін.

Найбольш прадуктыўным спосабам усталявання кантактаў паміж патэнцыяльнымі партнёрамі з’яўляецца правядзенне кантактных бірж. AiF выбірае такую форму ўжо на працягу 10 гадоў. Вось і нядаўна ў Мінску і Гродне адбылася беларуска-германская кааперацыйная біржа, у якой прынялі ўдзел 14 нямецкіх кампаній.

Як паведаміў Валянцін Літвінаў, цяпер Беларусь і Германія абмяркоўваюць некалькі сумесных праектаў. У прыватнасці, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт і REG AG разглядаюць праект па выкарыстанню створаных у вну матэрыялаў у вытворчасці новага тыпу высокадакладных прывадаў. Прадпрыемства “Мінскі лакафарбавы завод” і Griwecolor GmbH плануюць распрацаваць і сумесна выпускаць новыя тыпы фарбы. Абмяркоўваюцца таксама пытанні паставак на адзін з заводаў Гродзенскай вобласці тэхналогій і абсталявання па ачышчэнню вады германскай фірмы Kohler Technologie-Systeme GmbH & Co KG.

Віктар Міхайлаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter