Парад зорак

У Вялікім тэатры адкрываецца IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.
У Вялікім тэатры адкрываецца IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

Лепшыя оперныя пастаноўкі знакамітых тэатраў і прэм’ерныя спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі падрыхтаваў меламанам традыцыйны IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Грандыёзнае свята вакальнага мастацтва зноў збірае ў беларускай сталіцы музыкантаў сусветнага ўзроўню.

Як паведамілі напярэдадні ў Вялікім тэатры, адкрые форум прэм’ера «Лятучага галандца» Рыхарда Вагнера ў пастаноўцы нямецкага рэжысёра Ханса-Ёахіма Фрая — прэзідэнта і кіраўніка штогадовага Дрэздэнскага опернага балю і дырэктара найбуйнейшага міжнароднага конкурсу оперных спе-вакоў «Competizione dell’Opera». Дырыжор-пастаноўшчык — аўстрыйскі маэстра Манфрэд Маерхофер. Спектаклі адбудуцца 10-га і 11 снежня.

У наступныя вечары гасцей опернага свята чакаюць запрашэнне на «Баль-маскарад» Санкт-Пецярбургскага Міхайлаўскага тэатра, прэм’ера мінулага сезона Вялікага тэатра опера «Турандот» Джакама Пучыні ў арыгінальнай трактоўцы рэжысёра-пастаноўшчыка Міхаіла Панджавідзэ. Упершыню пляцоўкай для спектакляў Каляднага форуму стане Камерная зала імя Л.П. Александроўскай, дзе пакажуць шэсць беларускіх прэм’ер новага тэатральнага сезона.

Завершыцца форум гала-канцэртам, удзел у якім прымуць зоркі Вялікага тэатра Беларусі і сусветна вядомыя оперныя выканаўцы з Эстоніі, Канады, Літвы, Расіі, Украіны, Узбекістана, Азербайджана і Грузіі.

Ірына СВІРКО, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter