Два грандиозных музыкальных события ждут белорусов в ближайшие дни

Парад зорак

Снежань — час падвядзення вынікаў года, у тым ліку музычных. Ужо сёння ўвечары адбудзецца канцэрт “Песня года Беларусі” — галоўная музычная прэмія краіны, якая больш за 10 гадоў аб’ядноўвае лепшых айчынных артыстаў і збірае поўныя залы. Сёння на сцэну Палаца Рэспублікі выйдуць самыя яркія беларускія артысты, якія на працягу года з’яўляліся лідарамі самых папулярных радыёстанцый краіны. Сярод іх — NaviBand, Алёна Ланская, Анатоль Ярмоленка і ансамбль “Сябры”, Ларыса Грыбалёва, ТЕО, Герман, Аляксей Хлястоў, Alen Hit, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян і многія іншыя. Дарэчы, чакаюцца і прэм’еры — у прыватнасці, прагучаць песні, прысвечаныя малой радзіме. Тыя, хто не патрапіць сёння на канцэрт, змогуць паглядзець яго 25 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ.

А ў нядзелю, 9 снежня, беларусаў чакае сустрэча з расійскімі зоркамі — падчас канцэрта “Залаты грамафон” у “Мінск-Арэне”. Трэці год запар мы маем магчымасць назіраць за ўручэннем галоўнай музычнай прэміі Расіі не з экранаў тэлевізара, а ўвачавідкі. Важна, што мінская версія нічым не адрозніваецца ад маскоўскай — той жа маштаб, тыя ж дэкарацыі і, вядома, артысты. Да нас прыедуць Філіп Кіркораў, Мікалай Баскаў, Валерый Меладзэ, Ані Лорак, Вера Брэжнева, Burito, Filatov & Karas, Зара, “Градусы”, Дыяна Арбеніна і шэраг іншых выканаўцаў.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter