Этнаграфічны “Летнік на Петрыкаўшчыне” збіраў прафесіяналаў і аматараў беларускай народнай культуры

Палессе кліча

Этнаграфічны “Летнік на Петрыкаўшчыне” збіраў прафесіяналаў і аматараў беларускай народнай культуры
Этнаграфічны “Летнік на Петрыкаўшчыне” збіраў прафесіяналаў і аматараў беларускай народнай культуры

Летнік на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна Гомельшчыны — адзін з цікавых праектаў у плыні Міжнароднага фэсту этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. Падрыхтоўка да фэсту ідзе поўным ходам. Збіраць напярэдадні фэсту ў этналагеры спецыялістаў у галіне аўтэнтычнай народнай творчасці — гэта ўжо традыцыя. Сёлета збіраліся прадстаўнікі навуковых устаноў, ВНУ, устаноў сярэдняй адукацыі — як  прафесіяналы, так і аматары. Госці наведалі шэраг  вёсак Петрыкаўшчыны, дзе жывуць палескія традыцыі ў песнях і танцах, рамесніцтве, абрадах і гульнях. Даследчыкі сустракаліся з мясцовымі жыхарамі — носьбітамі тых ведаў, каб запісаць іх ды захаваць. Плануецца выданне сабраных матэрыялаў.

Як вядома, на Прыпяцкім Палессі захаваліся рысы самабытнай культуры палешукоў. Унікальнасць рэгіёну прыцягвае ўвагу гісторыкаў, этнографаў і культуролагаў. Робяцца спробы адаптаваць самабытную культуру да сучасных умоў. Дзеля таго і праходзіць этналетнік.

Сёлета фэст “Покліч Палесся” пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна 13 верасня. Упершыню яму прысвоены статус міжнароднага. Збяруцца прадстаўнікі Гомельскай і Брэсцкай абласцей, творчыя гурты з краін блізкага замежжа.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter