Па добрай творчай традыцыі

Працы беларускіх мастакоў прадстаўлены на III Міжнароднай біенале жывапісу ў Кішынёве
Працы беларускіх мастакоў прадстаўлены на III Міжнароднай біенале жывапісу ў Кішынёве

У прыватнасці, свае работы экспануюць члены Саюза мастакоў Беларусі Валерый Таргонскі, Наталля Чыркова і Валерый Сідоркін з Мазыра, а таксама сям’я мастакоў з Гомеля: Анатоль Глеб і Таццяна Отчык. Яны прадставілі карціны “Ноч чырвонага дракона”, “У забытым доме”, “Белы слон”, “Жоўты пейзаж”, “Пасля адкрыцця выставы”, “Дома”.
Іх работы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, а таксама прыватных калекцыях Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Канады, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Бельгіі, Славакіі, Венгрыі, Літвы, Малдовы.
Экспазіцыя ладзіцца ў выставачнай зале Саюза мастакоў Малдовы імя Канстанціна Брынкушы. У ёй удзельнічаюць амаль дзвесце прафесійных мастакоў з больш чым трыццаці краін.
Беларускія мастакі не першы раз прымаюць удзел у гэтай выставе. Так, на II Міжнароднай біенале жывапісу ў Кішынёве ў лістападзе 2011 года свае працы экспанавалі члены Саюза мастакоў Беларусі Валерый Сідоркін і Ала Клеўжыц з горада Мазыра Гомельскай вобласці — у асноўным яны прадставілі беларускія краявіды, замалёўкі роднай прыроды, пейзажы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter