Па дарозе ўспамінаў

З Калініграда ў Мінск і Маскву прайшоў Цягнік памяці.
З Калініграда ў Мінск і Маскву прайшоў Цягнік памяці.

Гэта патрыятычная акцыя аб’яднала звыш 400 чалавек. У іх ліку ветэраны Вялікай Айчыннай і калектывы мастацкай самадзейнасці, выхаванцы кадэцкіх карпусоў, актывісты патрыятычных клубаў, дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый, члены Маладзёжнага ўрада Калінінградскай вобласці. Сярод пасажыраў былі і тыя, хто ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі, у партызанскім руху на тэрыторыі рэспублікі. У Беларусі ўдзельнікі акцыі ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў воінскай славы, наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”. У Маскве прайшоў мітынг на Паклоннай гары. Удзельнікі акцыі таксама наведалі Цэнтральны музей Вялікай Айчыннай вайны, усклалі вянкі і кветкі да магілы Невядомага салдата.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter