Не проста вёска, а вёска для студэнтаў

Студэнцкую вёску ў Мінску пачнуць будаваць у 2008 годзе.
Студэнцкую вёску ў Мінску пачнуць будаваць у 2008 годзе.

Праекту сталічнага шматфункцыянальнага комплексу, які збярэ студэнцкую моладзь, ужо дадзены ход: план з эскізам забудовы прыняты для распрацоўкі.

Комплекс зможа змясціць звыш за 9000 чалавек. У студэнцкай вёсцы будуць размяшчацца фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, пляцоўкі для адпачынку, гульняў. Тут будуць аптэкі, крамы, сталовыя, кафэ, аўтастаянкі, паліклініка. У галоўным спартыўным комплексе плануецца стварыць тэнісны корт, трэнажорныя залы, басейн, сауну і міні-аквапарк. На тэрыторыі, што прылягае да Лошыцкай воднай сістэмы, размесцяцца футбольны стадыён з трыбунай на 300 пасадачных месцаў, веласіпедная дарожка і лыжаролерная траса.

Улічваючы рост колькасці аўтаўладальнікаў сярод студэнцкай моладзі, праектыроўшчыкі прадугледзелі стварэнне цэлага шэрагу шматузроўневых наземных парковак у будынках інтэрнатаў, іх агульная ўмяшчальнасць складзе звыш 500 машына-месцаў.

Чакаецца, што першых жыхароў вёска зможа прыняць ужо праз тры гады.

Ганна Бондарава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter