Сваё 70-годдзе святкуе Мінскі каледж паліграфіі, выпускнікі якога працуюць у многіх гарадах былога Савецкага Саюза

Нашчадкі Скарыны

Сваё 70-годдзе святкуе Мінскі каледж паліграфіі, выпускнікі якога працуюць у многіх гарадах былога Савецкага Саюза

Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж паліграфіі імя Ве­ры Харужай — адзіная навучальная ўстанова ў краіне, якая рыхтуе спецыялістаў для гэтай галіны. Пра тое гаварылі на ўрачыстасці ў Белдзяржфілармоніі. Выкладчыкаў, навучэнцаў, гасцей віншавалі гурт народнай музыкі “Свята”, вядомыя артысты. Паказвалі фільм “Наш палі­графічны дом”, героямі якога сталі су­працоўнікі каледжа, яго навучэнцы і выпускнікі: яны расказваюць пра гісторыю навучальнай установы. На выставе чорна-белых фотаздымкаў “Нашы вытокі” — таксама моманты з былога: ужо амаль забытыя тэхналогіі паліграфіі, працэсы навучання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter