Наша залатая Даша

Знакамітая біятланістка Дар’я Домрачава прызналася: яшчэ нідзе ў замежжы землякі-беларусы не сустракалі яе так цёпла, як у расійскім СыктыўкарыПра тое, што Дар’я Домрачава едзе ў Сыктыўкар, мы даведаліся з інтэрнэта. Тройчы чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў у Сочы, Героя Беларусі запрасілі як ганаровую госцю на спартыўна-этнакультурнае мерапрыемства “Зімовая Ыбіца”, што ладзіцца ў Рэспубліцы Комі на тэрыторыі Фіна-вугорскага этнакультурнага парка ў старадаўнім сяле Ыб. Аргпадрыхтоўку вяло Міністэрства нацыянальнай палітыкі Комі, і міністр Галіна Габушава тэлефанавала мне як старшыні нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь”, расказала пра дэталі візіту: дзе спыніцца зямлячка, колькі ў нас прабудзе. Узнікла ідэя: добра б нам, беларусам Комі, сустрэнецца з Дар’яй! Думалі з Галінай Іванаўнай разам, як гэта лепш арганізаваць, і вырашылі: найлепш сустрэчу зладзіць у гатэлі прама ў дзень прыезду.
Знакамітая біятланістка Дар’я Домрачава прызналася: яшчэ нідзе ў замежжы землякі-беларусы не сустракалі яе так цёпла, як у расійскім Сыктыўкары

Беларусы розных пакаленняў сустракалі Дар’ю Домрачаву ў гатэлі Сыктыўкара<br />Пра тое, што Дар’я Домрачава едзе ў Сыктыўкар, мы даведаліся з інтэрнэта. Тройчы чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў у Сочы, Героя Беларусі запрасілі як ганаровую госцю на спартыўна-этнакультурнае мерапрыемства “Зімовая Ыбіца”, што ладзіцца ў Рэспубліцы Комі на тэрыторыі Фіна-вугорскага этнакультурнага парка ў старадаўнім сяле Ыб. Аргпадрыхтоўку вяло Міністэрства нацыянальнай палітыкі Комі, і міністр Галіна Габушава тэлефанавала мне як старшыні нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь”, расказала пра дэталі візіту: дзе спыніцца зямлячка, колькі ў нас прабудзе. Узнікла ідэя: добра б нам, беларусам Комі, сустрэнецца з Дар’яй! Думалі з Галінай Іванаўнай разам, як гэта лепш арганізаваць, і вырашылі: найлепш сустрэчу зладзіць у гатэлі прама ў дзень прыезду.
Пачалі рыхтавацца да падзеі, і 28 сакавіка ўжо віталі сусветна вядомую біятланістку ў Сыктыўкары. Нягледзячы на позні час, на сустрэчу з Домрачавай прыйшло больш за 20 беларусаў, некаторыя з нас і ў нацыянальных строях. Прыйшла, скажам, беларуская сям’я Кір’янавых: шэсць чалавек — і ўсе лыжнікі! Унукі Іван і Саша, ім 13 і 10 гадоў, на гарадскіх лыжных гонках сярод равеснікаў занялі адпаведна 4-е і 6-е месцы. У прызёрах былі сын главы сямейства з нявесткай. Карацей, беларусы — спартыўная нацыя!
Калі наша зямлячка ды іншыя госці з’явіліся ў гатэлі, я абняў спартсменку са словамі: “Наша Дар’я”. Яна здзівілася: чаму наша? А таму, адказаў, што мы, беларусы Комі, сустракаем дарагую зямлячку, і што за яе тут пад час Алімпіяды перажывалі. Удакладніў: і за спартсменаў Расіі, але і за беларуску Дар’ю!
Суайчыннікі падарылі Дар’і кветкі і кнігу “След на Паўночнай зямлі”Мы ўручылі госці кветкі і кнігу “След на Паўночнай зямлі” — пра беларусаў Комі. У ліку ганаровых гасцей быў і расійскі спартыўны каментатар Губерніеў, які не раз казаў, што “вельмі хварэе за Дашу”, называе яе фенаменам, і ўся беларуская біятлонная каманда яму не чужая. (У адной з перадач Дзмітрыя на пытанне, чаму Дар’я ў свой час не згадзілася змяніць спартыўнае грамадзянства, яна адказала: маўляў, расійская каманда — гэта як канвеер на заводзе, а беларуская — сям’я. І ў інтэрв’ю каментатар прызнаўся, што яму раяць «убраться в Беларусь”, каб “болеть там за свою Дашу”. — Рэд.).
Дар’я Домрачава была ў выдатным настроі: ахвотна фатаграфавалася з землякамі, раздавала аўтографы, адказвала на пытанні. А мы ёй падарылі нашу, беларускую песню. Так што землякі сустрэліся вельмі цёпла — як родныя людзі. Мы пажадалі “нашай Дашы” новых перамог у яе спартыўнай кар’еры, поспехаў у жыцці, запрасілі прыязджаць да нас яшчэ. Дар’я ж нам прызналася: за межамі Беларусі яе яшчэ ні разу ніхто з землякоў так цёпла не прымаў, як тут, на Поўначы. Што ж, Дар’я, нам прыемна быць першымі! Спадзяемся, што і ў іншых краінах, у рэгіёнах Расіі, дзе табе даводзіцца выступаць, землякі не раз яшчэ праспяваюць табе нашы прыгожыя песні. Ты таго вартая!
У Сыктыўкары лічаць, што прыезд такіх знакамітасцяў, як Дар’я Домрачава, паслужыць добрым прыкладам для моладзі: хопіць ленавацца — трэба спортам займацца! Асабліва вялікія надзеі ўскладаем на далейшае развіццё лыжнага спорту і біятлону. І ў нас ад сустрэчы з Дар’яй Домрачавай, якая ніколькі не заганарылася перамогамі, засталіся цёплыя ўспаміны. Нам гонар, што зямлячка — каралева Алімпіяды! Думаю, сустрэча паспрыяе і росту папулярнасці беларускай аўтаноміі, і “прыросту” ў шэрагах нашых актывістаў. Бо, на жаль, нямала і такіх людзей з беларускімі родавымі каранямі асіміляваліся на расійскіх прасторах, што, прыкрываючыся добрай фразай “усе людзі браты”, не згадваюць крэўнай роднасці з Бацькаўшчынай, забыліся мову, традыцыі, звычаі беларускіх продкаў. І Даша дапаможа “ўваскрашаць” гэту родавую памяць — я ў тым упэўнены.
На наступны пасля сустрэчы дзень на стадыёне ў Сыктыўкары Домрачава паказала ўсім гледачам, што такое сапраўдны біятлон з алімпійскім знакам якасці. На спартыўнае свята сабралася каля пяці тысяч чалавек — шмат у чым і дзякуючы таму, што ў гасцях такая знакамітасць. Гэта было сапраўднае свята для ўсяго горада. “Шаптала” і надвор’е: марознае, без ветру, свяціла сонейка — хоць за дзень да таго была завіруха. Усё ішло як па заказе!
Аркадзь Крупенька, старшыня суполкі “Беларусь”, г. Сыктыўкар

На здымках:
Беларусы розных пакаленняў сустракалі Дар’ю Домрачаву ў гатэлі Сыктыўкара
Суайчыннікі падарылі Дар’і кветкі і кнігу “След на Паўночнай зямлі”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter