На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе адбылася прэзентацыя праекта «Аўтар, на сцэну!», што аб’яднаў Тэатр на Нямізе і секцыю драматургіі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У межах сустрэчы акцёры прадставілі чытку п’есы Алены Стэльмах «Тры халасцякі» — яе першы драматургічны досвед. Для аўтара і гасцей маштабнага кніжнага свята гэта стала магчымасцю пачуць, як тэкст гучыць у шматгалоссі і як акцёрская інтэрпрэтацыя перадае тое, што пісьменніца заклала ў гісторыю свайго твора.

Асновай п’есы стала рэальная гісторыя, якую Алена Стэльмах некалі пачула падчас працы ў часопісе «Родная прырода»:
— У рэдакцыю часта заходзіў вядомы чалавек, што расказваў пра свой лёс: пасля смерці жонкі ў яго доме засталіся тры пакоі і тры мужчыны розных пакаленняў, якім трэба было навучыцца жыць разам. Гэтая сітуацыя стала для мяне нагодай паразважаць пра сувязь пакаленняў, пра тое, як важна перадаваць сямейную памяць і ведаць гісторыю сваіх продкаў. Тэма Вялікай Айчыннай вайны, якая закранула кожную беларускую сям’ю, у п’есе гучыць як істотны пласт, што аб’ядноўвае герояў.
Алена Стэльмах падкрэслівае, што назва «Тры халасцякі» можа ўводзіць у зман: перад гледачом не камедыя бытавых нязручнасцей, а гісторыя пра адказнасць і ўзаемаразуменне:
— Прафесар гісторыі, адданы сваёй прафесіі, праз захопленасць працай не заўважыў, як упусціў выхаванне сына Верлена. Той вырас творчай асобай, але аказаўся непадрыхтаваным да рэальнага жыцця. Малодшы член сям’і Валодзька апынаецца паміж дзедам і бацькам, шукаючы ў кожным з іх апору. Спачатку паразуменне не складаецца, аднак агульная памяць і ўсведамленне сямейнага лёсу паступова збліжаюць герояў і дазваляюць ім выбудаваць новыя адносіны. У творы гучыць і іншая слушная думка: сапраўднае майстэрства і сталасць прыходзяць праз працу і намаганні, а не праз спадзяванне на лёгкія шляхі.

Старшыня секцыі драматургіі СПБ Таццяна Сівец адзначыла, што супраца з Тэатрам на Нямізе будзе працягвацца на сцэне Дома літаратара:
— Плануюцца чыткі п’ес сучасных беларускіх аўтараў, і праект «Аўтар, на сцэну!» стане пляцоўкай для жывога дыялогу паміж драматургамі і акцёрамі.

Шестое издание книги «Привкус цветных революций. Post Scriptum» презентовали на выставке в Минске