На алеі дружбы ў Сендайскім скверы будзе квітнець горная сакура

Дні японскага Сендая ў беларускай сталіцы былі прымеркаваны да 35-годдзя ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў гэтых двух гарадоў.Цырымонія адкрыцця Дзён горада Сендай прайшла ў Сендайскім скверы каля Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.Як адзначыў на мерапрыемстве старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў, нягледзячы на тое, што Мінск і Сендай раздзяляюць тысячы кіламетраў, жыхароў гэтых гарадоў аб’ядноўваюць трывалыя сяброўскія адносіны. За 35-гадовы перыяд удалося ажыццявіць нямала сумесных праектаў. Не выпадкова, што парк, які прылягае да музычнага тэатра, у свой час быў перайменаваны ў Сендайскі сквер, там жа ўстаноўлены “Гадзіннік дружбы”, які быў перададзены ў дар Мінску жыхарамі Сендая.
Сакура, сапраўды, стала ўпрыгожваннем сквера ў МінскуДні японскага Сендая ў беларускай сталіцы былі прымеркаваны да 35-годдзя ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў гэтых двух гарадоў.
Цырымонія адкрыцця Дзён горада Сендай прайшла ў Сендайскім скверы каля Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Як адзначыў на мерапрыемстве старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў, нягледзячы на тое, што Мінск і Сендай раздзяляюць тысячы кіламетраў, жыхароў гэтых гарадоў аб’ядноўваюць трывалыя сяброўскія адносіны. За 35-гадовы перыяд удалося ажыццявіць нямала сумесных праектаў. Не выпадкова, што парк, які прылягае да музычнага тэатра, у свой час быў перайменаваны ў Сендайскі сквер, там жа ўстаноўлены “Гадзіннік дружбы”, які быў перададзены ў дар Мінску жыхарамі Сендая.

Галоўнай падзеяй Дзён стала закладка ў Сендайскім скверы алеі нацыянальнага сімвала Японіі — горнай сакуры. Саджанцы гэтага дрэва Мінск атрымаў у падарунак ад Сендая, і цяпер на беларускай зямлі будзе квітнець японская сакура. На думку Міхаіла Паўлава, гэтая падзея — адна з самых яркіх старонак у гісторыі беларуска-японскіх узаемаадносін.

Дарэчы, для японскіх сяброў была падрыхтавана цікавая экскурсія: яны наведалі некалькі мінскіх музеяў, мемарыяльны комплекс “Хатынь”, рэспубліканскі спартыўны комплекс “Раўбічы”. У Беларускім дзяржаўным музычным тэатры адбыўся сумесны канцэрт японскага хору і музычных калектываў Мінска. А ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа была праведзена акцыя “Святло паэзіі — Усход і Захад”, падрыхтаваная сумесна з пасольствам Японіі ў Беларусі спецыяльна да Дзён Сендая ў Мінску.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter