Месца сустрэчы — поўнач Італіі

Дні эканомікі Беларусі прайшлі ў Мілане.
Дні эканомікі Беларусі прайшлі ў Мілане.

Беларускую дэлегацыю, якая налічвала больш за 50 чалавек, узначальваў намеснік прэм’ер-міністра Андрэй Кабякоў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі Савета Міністраў, Нацыянальнага банка, Міністэрства фінансаў, а таксама шэрагу буйных прадпрыемстваў, кіраўнікі Нацыянальнага парку “Белавежскі”. У Мілане прайшлі сустрэчы з італьянскімі партнёрамі ў фармаце кантактна-кааперацыйнай біржы, праведзена банкаўская канферэнцыя.

Варта зазначыць, што не выпадкова у ролі асноўнага арганізатара гэтага мерапрыемства выступіў “Белаграпрамбанк”. Па маштабах дзейнасці на міжнародным фінансавым рынку ён уваходзіць у лік лідэраў сярод беларускіх банкаў, актыўна прыцягвае ў эканоміку краіны знешнія рэсурсы. Банк мае свае прадстаўніцтва ў Італіі.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter