Месца ў глабальнай Сетцы

Па дадзеных даследавання Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO, каля 33 працэнтаў беларусаў карыстаюцца Інтэрнэтам. Аб гэтым паведамілі ў Дэпартаменце маркетынгавых і арганізацыйных даследаванняў цэнтра
Сярод гарадскога насельніцтва Інтэрнэтам карыстаюцца 38,1 працэнта апытаных, сярод вясковага — 15,8 працэнта. Часцей за ўсё выхадам у глабальную сетку карыстаюцца мінчане (62,3 працэнта), а таксама жыхары Мінскай (37 працэнтаў), Гродзенскай (32,6 працэнта) і Гомельскай (30,8 працэнта) абласцей. Пры гэтым долі карыстальнікаў сярод мужчын і жанчын — 36,9 і 29,2 працэнта адпаведна. З узростам доля карыстальнікаў Інтэрнэта, па дадзеных даследавання, рэзка скарачаецца.
Такім чынам, доля рэспандэнтаў-карыстальнікаў ва ўзросце 18–29 гадоў — 60,9 працэнта, 30–44 — 32,6 працэнта, 45–59 — 20,7 працэнта.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter