Юбилей Фердинанда Рущица отмечается на международном уровне

Майстар пейзажа

Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА ўключыла 150-годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка ў каляндар памятных дат на 2020 год.

«Зямля». 1898 год.

Ініцыятарамі заяўкі сталі Беларусь і Польшча, падтрымалі ініцыятыву Літва і Расія. Нарадзіўся вядомы пейзажыст на беларускай зямлі — у радавым маёнтку Багданава (зараз вёска Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці). Але сваім мастака лічаць адразу некалькі краін. Справа ў тым, што ён жыў і працаваў і ў Пецярбургу, і ў Варшаве, і ў Вільні. Шмат падарожнічаў па Заходняй Еўропе.

Рушчыц з’яўляецца аўтарам не толькі пейзажаў. Ёсць сярод яго работ таксама ілюстрацыі да кніг, эскізы афіш і плакатаў, дэкарацыі да тэатральных пастановак. Цікава, што найбольш плённымі лічацца гады, якія мастак правёў у Багданаве пасля заканчэння акадэміі ў Пецярбургу. Тут у 1898 годзе Рушчыц пачаў працу над адным са сваіх самых знакамітых палотнаў «Зямля», якое захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Сёння амаль усе пейзажы мастака знаходзяцца за мяжой. У нашым Нацыянальным мастацкім музеі можна ўбачыць толькі твор «Ля касцёла», які ў канцы 1950-х на аўкцыёне ў Ленінградзе набыла першы дырэктар музея Алена Аладава, і тры невялікія эцюды, якія летась перадало ў дар музею пасольства Беларусі ў Швейцарыі. Яшчэ некалькі работ мастака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі аднаго з беларускіх банкаў. Небагата. Але сёлета ў беларусаў будзе магчымасць больш блізка панаёміцца з творчасцю таленавітага земляка.

Сярод запланаваных у Год Фердынанда Рушчыца мерапрыемстваў — навуковая канферэнцыя, выпуск сярэбранай манеты і маркі, выданне мастацкага альбома. Не абыдзецца святкаванне і без маштабнай выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі. На ёй збіраюцца прадставіць творы мастака, якія захоўваюцца ў музеях іншых краін.

«Ля касцёла». 1899 год.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter