Лiтары жыцця

7  верасня  старажытны  Барысаў  сустрэне  гасцей  i  ўдзельнiкаў  Дня  беларускага  пiсьменства

7  верасня  старажытны  Барысаў  сустрэне  гасцей  i  ўдзельнiкаў  Дня  беларускага  пiсьменства, якi  пройдзе  ў 15-ы  раз 

Як расказала на сустрэчы з журналiстамi ў Грамадскiм прэс-цэнтры першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Лiлiя Ананiч (на здымку), з нагоды юбiлею ў сёлетнюю сталiцу свята збяруцца прадстаўнiкi ўсiх бела­рускiх гарадоў, якiя за гэтыя 15 гадоў прымалi Дзень беларускага пiсь-менства на сваёй зямлi. Наогул, гасцей у Барысаве чакаецца багата, у складзе толькi афiцыйнай дэлегацыi налiчваецца пад тысячу чалавек — пiсьменнiкi, вучоныя, дзеячы культуры i мастацтва, журналiсты, прадстаўнiкi мiнiстэрстваў, замежных пасольстваў. Дарэчы, сёлета гасцямi свята ўпершыню стануць i сто ра-сiйскiх журналiстаў з розных рэгiёнаў суседняй краiны, якiя ў гэты дзень будуць знаходзiцца ў традыцыйным прэс-туры па Беларусi. 

Святочная палiтра Дня беларускага пiсьменства, якi  пройдзе ў 15-ы раз,  вельмi шырокая. У лiку важнейшых мерапрыемстваў – урачыстая цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнiгi” i рэспублiканскага конкурса “Залаты фалiянт” на лепшы твор у галiне лiтаратуры. Шматлiкiя кнiжныя выставачныя павiльёны i пляцоўкi, экспазiцыi рэспублiканскiх i рэгiянальных друкаваных СМI прадставiць традыцыйны фестываль кнiгi i прэсы. Упершыню на свяце прой-дзе лiтаратурна-музычная iмпрэза “I ў слове музыка жыве...” з удзелам беларускiх i замежных пiсьменнiкаў. Дарэчы, за дзень да адкрыцця свята яны збяруцца за круглым сталом, каб абмеркаваць пытаннi, звязаныя з мастацкiм перакладам твораў пiсьменнiкаў славянскiх краiн. Да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў Беларусь з’едуцца вядомыя лiтаратары з Расii, Украiны, Польшчы, Сербii. 

Напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства пройдзе i штогадовая навукова-практычная канферэнцыя з удзе-лам вядомых мова- i лiтаратуразнаўцаў. Адметна, што разам з супрацоўнiкамi профiльных iнстытутаў Нацыянальнай акадэмii навук вынiкамi сваiх даследаванняў падзеляцца таксама вучнi барысаўскiх школ... 

А ўжо сёння зранку ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мiнску ў свой шлях да Барысава рушылi ўдзель-нiкi навукова-асветнiцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”. У складзе яе прадстаўнiкi творчай i навуковай iнтэлiгенцыi, духавенства. Да афiцыйнага адкрыцця свята яны наведаюць некалькi раёнаў Брэстчыны, Гродзеншчыны, Мiншчыны i прынясуць у Барысаў Непагасную лампаду з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якi сваiм жыватворным святлом суправаджае Дзень беларускага пiсьменства ад часу яго заснавання. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter