Владимир Корш-Саблин - один из основателей белорусского кино

Летапісец эпохі

Сёлета адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння знакамітага акцёра і рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна, з імем якога звязана станаўленне беларускага кіно.


Ён нарадзіўся і вырас у Маскве. Пасля заканчэння рэальнага вучылішча ў 1917 годзе пачаў творчую дзейнасць як акцёр у тэатры свайго дзеда па маці Фёдара Корша. Згодна з сямейным паданнем, дзед быў так уражаны поспехамі ўнука, што дазволіў яму злучыць два прозвішчы. Працаваў у тэатрах Сімферопаля, Мелітопаля, Казані. А ў 1923-м прыйшоў у кіно. Спачатку быў памочнікам, асістэнтам рэжысёра і акцёрам кінастудыі «Дзяржкіно» ў Маскве, а з 1926 года стаў працаваць на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (пазней «Беларусьфільм») у Мінску.

Сыграў ад’ютанта ў першым беларускім мастацкім фільме «Лясная быль». А пасля як рэжысёр зняў 25 стужак. Сярод яго работ — «Першы ўзвод», «Шукальнікі шчасця», «Маё каханне», «Канстанцін Заслонаў», «Першыя выпрабаванні», «Крушэнне імперыі», «Масква — Генуя» і іншыя. Як летапісец эпохі Уладзімір Корш-Саблін адлюстраваў у сваіх кінастужках ключавыя падзеі ХХ стагоддзя — Першую і Другую сусветныя войны, падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. Дзякуючы яго фільмам гледачы глыбей пазнаёміліся з такімі таленавітымі акцёрамі, як Барыс Бабачкін, Лідзія Смірнова, Ісаак Дунаеўскі, Расціслаў Янкоўскі і гэтак далей.



За фільм «Канстанцін Заслонаў» Корш-Саблін атрымаў Сталінскую прэмію, за стужку «Масква — Генуя» — Дзяржпрэмію БССР. Яму былі прысвоены званні «Народны артыст БССР» (1955) і «Народны артыст СССР» (1969). Сёння яго імем названа вуліца ў Мінску.



mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter