Хлебныя берагi, малочныя рэкi

Iнтэрв'ю з старшынёй кааператыва «Альгоўскае» Дземiко Надзiрашвiлi

Восемдзесят год таму, дзень у дзень, быў арганiзаваны калгас iмя Чырвонай армii Вiцебскага раёна. Сёння праслаўленая на ўсю былую краiну гаспадарка называецца сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам «Альгоўскае», i з яго старшынёй, якому нядаўна прысвоена званне «Чалавек года Вiцебшчыны», Дземiко НадзIРАШВIЛI (на здымку) мы размаўляем аб гiсторыi i днi сённяшнiм славутага прадпрыемства.

— Па ўсходняму календару ўступiў у свае правы год Тыгра, але давайце паспрабуем па нашай старой беларускай традыцыi за рогi ўзяць быка. Прасцей кажучы, як жывецца-можацца альгоўцам на разгоне ХХI стагоддзя?

— Не сорамна прызнацца, што ў новым стагоддзi наш калектыў пастаянна з’яўляецца не толькi ўдзельнiкам, але i пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва ў аграпрамысловым комплексе. Нашы хлебаробы вяртаюцца дадому са святаў «Дажынак» на легкавых аўтамабiлях або з халадзiльнiкамi, тэлевiзарамi, пральнымi машынамi, iншымi патрэбнымi дому i сям’i «трафеямi». Жывёлаводы таксама шчыруюць. За мiнулы год ад кожнай каровы ў сярэднiм атрымалi па 6463 кг малака, лепшыя рагулi даюць па 20 з гакам кiлаграмаў яго ў суткi.

Мы з’яўляемся таксама базавай гаспадаркай па забеспячэнню Вiцебска агароднiнай i зелянiнай. У мiнулы не надта спрыяльны для бульбы год накапалi па 263 цэнтнеры другога хлеба з гектара, а таксама вырасцiлi ад 700 да 800 цэнтнераў капусты, буракоў i морквы. Маем сетку ўласных фiрменных магазiнаў. Толькi за мiнулы год рэалiзавалi разнастайнай прадукцыi больш чым на 14 мiльярдаў рублёў.

— А як жывецца ў Альгове i навакольных вёсках чалавеку?

— Як мне падаецца, нядрэнна. Ну дзе яшчэ ў адным сельгаскааператыве ёсць два аграгарадкi? У нас ёсць — Альгова i Бабiнiчы. Сацыяльная iнфраструктура вельмi разгалiнаваная. Насельнiцтва карыстаецца паслугамi цырульнi, музычнай школы, нядаўна адкрылася прыватная майстэрня па рамонту абутку. Нам не сорамна прызнацца, што па большасцi параметраў i сацыяльных стандартаў СВК «Альгоўскае» выйшаў на ўзровень узорнага агракамбiната «Сноў». У вялiкай сям’i 80-гадовага юбiляра ў ладзе i згодзе жывуць беларусы i рускiя, украiнцы i армяне, цыганы i грузiны… Нават адзiн грэк таксама поўнасцю абеларусiўся.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter