Камфортнае жыллё на колах

На заводзе “МАЗ-Купава” распрацавана новае пакаленне прычэпаў для турызму і адпачынку
На заводзе “МАЗ-Купава” распрацавана новае пакаленне прычэпаў для турызму і адпачынку.

Новы прычэп больш аб’ёмны, чым быў да гэтага. Завадскія канструктары павялічылі ўнутраную прастору ў даўжыню (цяпер гэта больш за 5 метраў) і ў вышыню. За котш гэтага павялічылася і маса прычэпа, які цяпер важыць крыху болей за паўтары тоны. Адпаведна ў паўтара раза павялічылася і грузападымальнасць.

Кузаў новага прычэпа абшыты сэндвіч-панэлямі, якія забяспечваюць высокі ўзровень тэрмаізаляцыі. Тэхнічнае абсталяванне жылля для падарожнікаў адпавядае заходнім аналагам. Для камфортнага пражывання ў ім устаноўлены кухонная пліта, мыйка, халадзільнік, два бакі для чыстай вады і іншае неабходнае абсталяванне. Жылая прастора разлічана на пражыванне чатырох чалавек.

Заўважым, што такое камфортнае жыллё, а таксама зробленыя на прадпрыемстве цэлыя комплесы ўтульных вагончыкаў для геалагічных і іншых экспедыцый ахвотна набываюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Дзмітрый Каштанаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter