I наймальнiкам не хапае ведаў…

У Лоеве прыём грамадзян правяла супрацоўнiк Мiнiстэрства працы Iрына Шыляева

У райцэнтры Лоеў, што на Гомельшчыне, прыём грамадзян правяла намеснiк дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны

Кансультацыi i тлумачэннi па канкрэтных праблемах мясцовых жыхароў, што датычылiся выплат заработнай платы, пенсiённага забеспячэння, прадастаўлення працоўных адпачынкаў, i па iншых пытаннях былi прадстаўлены падчас выязнога прыёму грамадзян намеснiкам дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы названага мiнiстэрства Iрынай Шыляевай. Тых, хто наважыўся абмеркаваць са спецыялiстам хвалюючыя праблемы, у гэты раз набралася няшмат. I гэта толькi даказвае, што райвыканкам, iншыя органы мясцовай улады i кiравання, як кажуць, трымаюць руку на пульсе жыцця, стараюцца своечасова рэагаваць на праблемы мясцовага насельнiцтва.

Дапамагаюць чыноўнiкам у аператыўным разглядзе i вырашэннi «балючых пытанняў» жыхароў раёна выезды i рэгулярныя сустрэчы ў працоўных калектывах, прыёмы грамадзян па месцы жыхарства i iншыя формы кантактаў з людзьмi. Як зазначыла ў размове з карэспандэнтам «Р» кiраўнiк справамi райвыканкама Тамара Дземi­дзенка, такая работа прыносiць жаданы эфект: сёлета колькасць зваротаў грама­дзян у раённыя i вышэйшыя iнстанцыi скарацiлася i склала толькi каля 200, прычым больш за палову з узнятых праблем станоўча вырашаны, астатнiя патрабавалi толькi тлумачэнняў спецыя­лiстаў.

З адзiным арыенцiрам — на дзеючае заканадаўства i канкрэтныя абставiны, што прывялi людзей да прадстаўнiка Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы, размаўляла з наведвальнiкамi на прыёме ў будынку Лоеўскага райвыканкама i Iрына Шыляева. Жыхар вёскi Сяўкi Уладзiмiр Шанцавалаў, што зараней запiсаўся на прыём, да прыкладу, звярнуўся да спецыя­лiста па пытаннi захавання бесперапыннага працоўнага стажу. У свой час гэты работнiк СПК «Дняпровец» звольнiўся з гаспадаркi i доўгi час працаваў за межамi краiны без афiцыйнага працаўладкавання. Потым вярнуўся ў вёску i ў сельгаспрад­прыемства. Вядома, што ў гэтым выпадку яго працоўны стаж лiчыцца перарваным i пры ўсiм жаданнi змянiць сiтуацыю на карысць заявiцеля нельга.

— Прыйшла да спецыялiста Мiнпрацы, каб дамагчыся права на паглыбленае лячэнне пасля атрыманай траўмы пазва­ночнiка, — расказала яшчэ адна наведвальнiца, работнiца школы з вёскi Кру­пейкi Тамара Касцючэнка. — На жаль, перагляд пастаўленага дыягназу — агульнае захворванне (ён не дае такой магчымасцi) — па розных прычынах адцягваецца, хаця з часу парушэння нармальнага стану арганiзма прайшло больш за год...

Цi можна Тамары Мiхайлаўне спадзявацца на атрыманне групы iнвалiднасцi пасля атрыманай бытавой траўмы, таксама кампетэнтна растлумачыла спецыялiст Мiн­працы. Атрымала такiя ж канкрэтныя растлумачэннi па хвалюючым пытаннi аб выхадзе на пенсiю па выслузе гадоў i калега папярэдняй наведвальнiцы, работнiца сiстэмы адукацыi раёна Валянцiна Кардаш...

...Вырашэнне праблем, якiя найбольш хвалююць сёння жыхароў Лоеўшчыны, — работа ЖКГ, прадастаўленне льгот i кампенсацый, рамонты жылля i дарог — у значнай ступенi залежыць ад выдаткавання фiнансавых сродкаў. Але ж немалая колькасць пытанняў, што прыводзiць наведвальнiкаў да ўдзельнiкаў выязных прыёмных, на думку Iрыны Шыляевай, узнiкае з-за недахопу ведаў з боку наймальнiкаў.

— Кiраўнiкi не заўсёды ведаюць аб дзею­чых нормах працоўнага заканадаўства, для кампенсацыi такiх прабелаў у арганiзацыях нярэдка адсутнiчаюць юрысты i падрыхтаваныя работнiкi кадравых служб, — iх месцы займаюць педагогi, iншыя малападрыхтаваныя кадры...

Адначасова з працягам практыкi выязных прыёмных супрацоўнiкi Мiнпрацы i сацыяльнай абароны робяць канкрэтныя захады па ўдасканальваннi шэрагу артыкулаў працоўнага заканадаўства. Парламентарыям для разгляду ўжо накiраваны адпаведныя прапановы, якiя, на думку спецыялiстаў мiнiстэрства, дапамогуць жыхарам рэспублiкi прасцей вырашаць хвалюючыя праблемы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter