Гран-пры для кнігі

Сёлетні маскоўскі кніжны кірмаш здзівіў навінкамі, сярод іх — і айчынныя выданніНа 14-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прайшла прэзентацыя беларускага стэнда. На яго адкрыцці першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падкрэсліла, што Беларусь традыцыйна прадстаўляе сваю экспазіцыю на маскоўскім кніжным форуме, які лічыцца адным з найбуйнейшых у свеце. Летась, напрыклад, краіна была ганаровым госцем кірмашу. Сёлета айчынныя кнігавыдаўцы пастараліся, каб як мага шырэй паказаць агульную духоўную прастору Беларусі і Расіі.
Стэнд Беларусі на Маскоўскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ўжо традыцыйныСёлетні маскоўскі кніжны кірмаш здзівіў навінкамі, сярод іх — і айчынныя выданні
На 14-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прайшла прэзентацыя беларускага стэнда. На яго адкрыцці першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падкрэсліла, што Беларусь традыцыйна прадстаўляе сваю экспазіцыю на маскоўскім кніжным форуме, які лічыцца адным з найбуйнейшых у свеце. Летась, напрыклад, краіна была ганаровым госцем кірмашу. Сёлета айчынныя кнігавыдаўцы пастараліся, каб як мага шырэй паказаць агульную духоўную прастору Беларусі і Расіі.
Лілія Ананіч назвала сімвалічным той факт, што разам з беларускімі кнігамі на адным стэндзе прадстаўлены і праекты Саюзнай дзяржавы. Як адзначыў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза, у наведвальнікаў кірмашу ёсць магчымасць пазнаёміцца з усім кнігавыданнем як Беларусі, так і Саюзнай дзяржавы. Ён запрасіў выдаўцоў, аўтараў і паліграфістаў удзельнічаць у рэалізацыі сумесных праектаў.
Беларусы падрыхтавалі насычаную праграму. Так, адбыліся прэзентацыі кніг “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласніку”, кнігі Івана Карэнды “Воплаўская Госця”, серыі “Сучаснае беларускае мастацтва. XXI стагоддзе”.
А ў прэс-цэнтры “Российской газеты” прайшоў круглы стол на тэму “Праблемы захавання духоўнай супольнасці народаў Беларусі і Расіі”. Падводзіліся таксама вынікі міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі”, і беларускае выданне “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў” заваявала на ім Гран-пры.
Дарэчы, маскоўская выстава-кірмаш сабрала каля паўтары тысячы ўдзельнікаў. На стэндах было прадстаўлена дзвесце тысяч выданняў з 45 краін.

Эдуард Півавар
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter