«Беларусь 3» покажет оперу Шарля Гуно «Фауст», а на ОНТ представят фильм «Парад 1941 года на Красной площади»

Гiсторыi з працягам

Заўтра самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы пакажа ў эфiры адзiн з апошнiх спектакляў Вялiкага тэатра Беларусi — оперу «Фаўст» Шарля Гуно. Сцэнiчны эксперымент рэжысёра Ганны Маторнай будзе прадэманстраваны на тэлебачаннi ўпершыню. Тэлеканал АНТ, у сваю чаргу, таксама плануе зацiкавiць гледачоў незвычайнай прэм’ерай — фiльмам «Парад 1941 года на Чырвонай плошчы», якi пакажуць у эфiры ў дзень Кастрычнiцкай рэвалюцыi.

Для рэжысёра Ганны МАТОРНАЙ «Фаўст» стаў першай працай у якасцi пастаноўшчыка на сцэне Вялiкага тэатра Беларусi.
Фота Вялiкага тэатра Беларусi

Загадка доктара Фаўста 

Гiсторыя доктара Фаўста, галоўнага героя вядомай паэтычнай трагедыi Iагана Гётэ, тройчы атрымлiвала мастацкае ўвасабленне на сцэне Нацыянальнага тэатра оперы i балета. Упершыню оперу паставiлi на беларускай мове ў 1928 годзе. Гэта была версiя «прабацькi» тэатра — Мiнскага музычнага тэхнiкума. Пастаноўку ажыццявiў дырыжор Аркадзь Бяссмертны. Другi раз опера з’явiлася на афiшах у 1950-м. Над ёй працавала легендарная Таццяна Каламiйцава — адзiная жанчына-дырыжор у БССР i адна з дзвюх жанчын-дырыжораў у Савецкiм Саюзе. Рэжысёрам пастаноўкi стаў Уладзiмiр Шахрай. Трэцi раз трупа ўзялася за «Фаўста» ў 1972 годзе i падрыхтавала пастаноўку сiламi дырыжора Iосiфа Абрамiса i рэжысёра Сямёна Штэйна. Гэты спектакль пратрымаўся ў рэпертуары да пачатку 1990-х.

У мiнулым, 88-м тэатральным сезоне пастаноўка была прадстаўлена ў новым варыянце. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступiла Ганна Маторная, вядомая гледачам па спектаклях i канцэртных праграмах сталiчнага музычнага тэатра. Яе погляд на оперу досыць дакладны i нi ў чым не пярэчыць арыгiнальнай задумцы:

— Што для нас бiяграфiя Фаўста? Калiсьцi даўно iснавалi гiсторыi пра доктара Фаўстуса. Магчыма, пра рэальнага чалавека, магчыма — не. Але аднойчы з’явiўся Гётэ, i ўсе легенды пра Фаўста ператварылiся ў нейкi канцэпт — тую самую гiсторыю страшнага грэхападзення i адкуплення. I нiхто на сённяшнi дзень не напiсаў нiчога лепшага. Пазней спадар Гуно вырашыў стварыць на гэтым матэрыяле оперу. Пасля яго гэтую гiсторыю выкарыстоўвала мноства кампазiтараў, але нiчога на сённяшнi дзень няма лепшага за тое, што напiсаў у свой час Гуно.

Тэлевiзiйная прэм’ера оперы «Фаўст» адбудзецца на канале «Беларусь 3» заўтра ў 21:05. Дададзiм таксама, што заўтра ў дзённым эфiры спецыяльна да дня нараджэння балетмайстра i педагога, мастацкага кiраўнiка Вялiкага тэатра Беларусi, народнага артыста СССР Валянцiна Елiзар’ева будзе паказаны балет Сяргея Пракоф’ева «Рамэа i Джульета» — адна з найбольш яскравых работ майстра ў якасцi харэографа-пастаноўшчыка. 
Перад паказам балета «Рамэа i Джульета» на «Беларусь 3» гледачам прапануюць спецыяльны выпуск праграмы «Сучасны тэатр», прысвечаны асаблiвасцям новай аўтарскай рэдакцыi шэкспiраўскай трагедыi. Пачатак — а палове пятай.

Першы «Оскар»

Калi б сёння на якой-небудзь тэлевiктарыне задалi пытанне «Колькi савецкiх фiльмаў атрымалi прэмiю «Оскар», удзельнiкi, хутчэй за ўсё, узгадалi б «Вайну i мiр» Сяргея Бандарчука, драму «Стомленыя сонцам» Мiкiты Мiхалкова i фiльм Уладзiмiра Мяньшова «Масква слязам не верыць». Найбольш эрудзiраваныя ўспомнiлi б чацвёртую карцiну — «Дэрсу Узала» Акiры Курасавы. Але ёсць яшчэ адзiн фiльм, якi атрымаў самы першы для Савецкага Саюза «Оскар». Гэта стужка «Разгром нямецка-фашысцкiх войскаў пад Масквой». Пасля яе выхаду на экраны вайскоўцы казалi: «Мы атрымалi новы вiд зброi». Дык за што рэжысёрам Леанiду Варламаву i Iльi Капалiну ўручылi «Оскар»? У тым лiку пра гэта — фiльм «Парад 1941 года на Чырвонай плошчы» на тэлеканале АНТ. У якасцi вядучага выступiў вядомы акцёр Аляксандр Балуеў. 

Асновай фiльма сталi здымкi ваеннага парада 1941 года. Гэтыя кадры знаёмыя практычна кожнаму. У асноўным, канешне, тым, хто нарадзiўся i вырас у Савецкiм Саюзе. Мы шмат што памятаем з хронiкi, але тое, што бачылi на экране, не зусiм адпавядае рэчаiснасцi. За кадрам засталося шмат нюансаў. Напрыклад, з фiльма гледачы даведаюцца, што здымачная група спазнiлася на парад i не зняла галоўнае — прамову Сталiна. Яе перазапiсалi праз тры тыднi, i ўжо не на Чырвонай плошчы, а ўнутры Крамля, на фоне дэкарацый Маўзалея. Чаму так здарылася i якiя недакладнасцi ў стужцы заўважылi самi ўдзельнiкi парада — ветэраны вайны? Адказы — 7 лiстапада ў 9:30 на АНТ. 

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter