Дзе будаваць дом.

Адным з найважнейшых момантаў, якія трэба было ўлічваць падчас будаўніцтва хаты, быў дакладны выбар спрыяльнага месца.

Адным з найважнейшых момантаў, якія трэба было ўлічваць падчас будаўніцтва хаты, быў дакладны выбар спрыяльнага месца.

Нашы продкі былі перакананы, што якраз шчаслівае месца адорыць сям’ю шчаслівым лёсам і дабрабытам. На Палессі лічылі, што хату трэба будаваць там, “дзе цёплая зямля і паветра”.

  • Спрыяльным лічылася тое месца, дзе збіралася хатняя жывёла або “купаліся” куры. 
  • Адным з найбольш спрыяльных лічылася месца, дзе быў мурашнік чорных мурашак. Яго пераносілі ў новае месца і нейкі час назіралі, як мурашкі будуць абжывацца на новым месцы: калі хутка, то былі перакананы, што месца для пабудовы новай хаты выбрана удала.

Новую хату не будавалі:

  • Паблізу могілак або на былых ці разбураных месцах пахавання;
  • там, дзе было здзейснена забойства чалавека або некалі адбывалася крывавая бітва;
  • на месцы раскарчаванага саду або на тым месцы, у якім спатрэбілася выкарчаваць хаця б адно садовае дрэва, гэта лічылі зусім кепскім знакам;
  • нельга было будаваць дом на тым месцы, дзе нядаўна было жытнёвае поле;
  • зусім недапушчальным лічылася будаваць дом на тым месцы, дзе некалі быў пажар, або там, дзе ляснула маланка;
  • неспрыяльнымі лічыліся месцы, звязаныя з любой бядой: дзе падчас буры зламала дрэва, некалі абярнуўся воз, дзе нехта паваліўся і зламаў руку ці нагу, каб потым падобнае не здаралася з людзьмі або хатняй жывёлай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter