Чаму аўторак лічыцца мужчынскім днём.

Аўторак, у супрацьлегласць панядзелку, лічыцца адным са спрыяльных дзён для пачатку разнастайных сямейных і сельскагаспадарчых спраў. Цяжка беспамылкова сказаць, што ляжыць у аснове такіх лаяльных адносін да яго з боку народнай свядомасці. Відавочна, сярод магчымых варыянтаў могуць быць прапанаваны наступныя.

Па-першае, аўторак, як і чацвер, так званыя “мужчынскія”, а таму шчаслівыя дні, якія супрацьстаяць нешчаслівым, “жаночым”, дням — сера-дзе і пятніцы. Па-другое, аўторак нясе ў сваім парадкавым нумары лічбу два — цотны лік, што ва ўсходне-славянскай традыцыі заў-сёды адпавядала станоўчым якасцям. Між тым паўднёвыя і заходнія славяне, наадварот, лічылі аўторак кепскім, дрэнным днём.
У гэты дзень усходнія славяне распачыналі ворыва або зажынкі, пачыналі будаўніцтва, садзілі птушку на яйкі. Парны пачатак, закладзены ў сімволіцы назвы гэтага дня, стаў падставай таго, што аўторак лічылі адным з лепшых дзён для сватаўства — ніколі “гарбуза ў рукі” не атрымаеш.
Разам з тым за аўторкам быў замацаваны цэлы шэраг побытавых і абрадавых абмежаванняў. Напрыклад, ніколі не пазычаць грошы ў гэты дзень. Шлюб ніколі не бралі напярэдадні серады або пятніцы, г.зн. у аўторак ці чацвер. Лічылася: хто ў гэтыя дні ажэніцца, доўгі час разам не пражыве.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter