Ашмяншчына: шляхі гандлёвыя

У другой частцы нататак майго “ашмянскага цыкла” я згадваў, што старшыня Ашмянскага райвыканкама Юрый Адамчык, расказваючы аб прамысловасці раёна, параіў найперш пабываць на мясцовым мясакамбінаце. Яго фірменная прадукцыя запатрабавана і ў Беларусі, і за межамі. Да таго ж Ашмянскі мясакамбінат — адзін з лідараў у галіне, летась адзначыў 110-гадовы юбілей.Народны дэпутат Валянціна Лузіна прыгадала яшчэ, што дырэктара камбіната Тамару Філіпповіч (менавіта так, праз два “п” з даўніх часоў пішацца яе прозвішча) я ўжо завочна ведаю. І сапраўды, летась пісаў станоўчы водгук на яе даследча-краязнаўчую кнігу на беларускай і англійскай мовах “Падарожжа па Ашмянскім краі”, дзе пад краем разумеецца не раён, а колішні, у некалькі разоў большы павет. Яна ж ілюстравала тэксты сваімі насычанымі эмоцыямі здымкамі.
У другой частцы нататак майго “ашмянскага цыкла” я згадваў, што старшыня Ашмянскага райвыканкама Юрый Адамчык, расказваючы аб прамысловасці раёна, параіў найперш пабываць на мясцовым мясакамбінаце. Яго фірменная прадукцыя запатрабавана і ў Беларусі, і за межамі. Да таго ж Ашмянскі мясакамбінат — адзін з лідараў у галіне, летась адзначыў 110-гадовы юбілей.
У калбасным цэху Ашмянскага мясакамбінатаНародны дэпутат Валянціна Лузіна прыгадала яшчэ, што дырэктара камбіната Тамару Філіпповіч (менавіта так, праз два “п” з даўніх часоў пішацца яе прозвішча) я ўжо завочна ведаю. І сапраўды, летась пісаў станоўчы водгук на яе даследча-краязнаўчую кнігу на беларускай і англійскай мовах “Падарожжа па Ашмянскім краі”, дзе пад краем разумеецца не раён, а колішні, у некалькі разоў большы павет. Яна ж ілюстравала тэксты сваімі насычанымі эмоцыямі здымкамі.
З добрых слоў у адрас аўтара я і пачаў размову з Тамарай Ула-дзіміраўнай, калі мы з Валянцінай Міхайлаўнай і Іосіфам Цімкоўскім увайшлі ў яе невялікі, але густоўна і адначасова практычна абстаўлены кабінет. “Ды што там мая кніга, — збянтэжылася гаспадыня. — Цяпер шукаю грошы, каб перакласці з польскай на беларускую мову і перавыдаць дарэвалюцыйны чатырохтомнік Часлава Янкоўскага “Ашмянскі павет”…
Апоўдні на гарадской плошчы афіцыйна адкрылася 18-е свята Слова, усіх вітаў віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік. З дынамікаў гучалі запісы галасоў Янкі Купалы і Якуба Коласа, на сцэне ажылі персанажы трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” — сцэнкі выдатна выканалі мясцовыя артысты. Потым пад апладысменты ўзнагароджвалі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне літаратуры, у ліку якіх Казімір Камейша, Мікола Мятліцкі, Віктар Праўдзін, Алена Папова, Алена Масла, Раіса Баравікова і іншыя. Дарэчы, усе выступалі выключна па-беларуску, нават епіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан.
Да свята ў Ганцавічах стварылі Алею пісьменнікаў, на прыгожых картушах увекавечаны імёны пісьменнікаў-ураджэнцаў Ганцаўшчыны. Асаблівае месца на алеі займае помнік Якубу Коласу, урачыста прайшло яго адкрыццё. Аўтары помніка і картушаў — Алеся Грушчанкова і Павел Герасіменка, сямейная пара скульптараў з Брэста. Вобраз песняра, дарэчы, яны стваралі паводле фотаздымка пісьменніка, якім ён быў у маладосці: пэўна, менавіта так і выглядаў Канстанцін Міцкевіч, калі настаўнічаў на Ганцаўшчыне. На адкрыцці помніка быў і сын Якуба Коласа, Міхаіл Канстанцінавіч Міцкевіч. Яго з’яўленне выклікала ўсеаагульны інтарэс. Шмат было жадаючых перакінуцца з ім слоўцам, сфатаграфавацца на памяць. Зазначу, што нягледзячы на сталы ўзрост трымаўся паважаны Міхась Канстанцінавіч аптымістычна і ба-дзёра.
А да галоўнай сцэны збіраў гледачоў канцэрт “З народнай песняй па жыцці” — свята прадоўжылі шматлікія калектывы мастацкай самадзейнасці Брэстчыны. На розных пляцоўках выступалі і майстры слова з Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Сербіі, Чарнагорыі, гасцявалі ў Ганцавічах і прадстаўнікі дыпмісій. Завяршылася свята вялікім феерверкам, а вымпел будучай сталіцы свята перададзены гораду Глыбокае.
Па дарозе дадому мы з сябрамі яшчэ наведалі на Ганцаўшчыне вёску Малыя Круговічы — там нарадзіўся паэт Віктар Гардзей. Вёска ўнікальная тым, што яшчэ пры жыцці ўшанавала земляка. Некалі аднавяскоўцы па сваёй ініцыятыве вырашылі назваць яго імем галоўную вуліцу вёскі — і дамагліся свайго. Я пагутарыў са старажыламі, яны цёплымі словамі згадвалі Віктара, казалі: ён часта наведваецца на малую радзіму. Дарэчы, гаворка ў аднавяскоўцаў Віктара Гардзея вельмі жывая, з жартамі ды прымаўкамі. Што ж, у гэтым куточку Палесся і мастацкаму слову ёсць адкуль напаўняцца сілай.

P.S.1. Нядаўна я нарэшце пабачыў у Мінску тую “Гальшанскую”, быццам крышку прыкрытую ад выпадковых пакупнікоў. Жанчына першай высачыла яе, папрасіла ў прадаўца ўзважыць менавіта гэтую каўбасу, “сярэднюю”. Стоячы ззаду, я перапытаў: “Сярэднюю — гэта па якасці?” Яна адказала: “Па цане. Цяпер у продажы толькі добрыя — і таму дарагія мясныя вырабы, а горшай якасці танныя. Сярэднія ж зніклі з прылаўка. Здаецца, толькі ў Ашмянах іх вырабляюць”.
P.S.2. Зусім нядаўна ў Ашмянах адсвяткавалі 670-годдзе першага ўпамінання паселішча ў пісьмовай крыніцы як рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх з роду Гедымінавічаў. Тамара Філіпповіч падрыхтавала да юбілею новую кнігу пра Ашмяны, яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.


Адам Мальдзіс
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter