Сын и внук нашего знаменитого земляка Лазаря Хидекеля приедут в Минск из США, чтобы наградить молодых архитекторов

Апярэджваючы час

Лазар Хідэкель нарадзіўся ў 1904 годзе ў віцебскай яўрэйскай сям'і. Хлопец рана праявіў свой талент. Ужо ў 14 гадоў быў залічаны ў Віцебскую народную мастацкую школу, хоць у такім раннім узросце вучняў туды і не набіралі. У 16 стаў адным са стваральнікаў УНОВІСа і ўзначаліў архітэктурную студыю гэтага мастацкага аб'яднання. А ў 22 стварыў мадэль працоўнага клуба, які ўвайшоў у гісторыю рускага авангарда і сусветнай архітэктуры як першы супрэматычны архітэктурны праект. Сам сябе Лазар называў мастаком-архітэктарам, пазней дадаўшы мянушку Фантаст як спасылку на адну з цэнтральных асаблівасцей яго мастацтва і архітэктуры.

russianamericanculture.com

Ствараючы ў 1920—1930-я гады праекты экагарадоў і гарадоў будучыні з касмічнымі дамамі, ён казаў: «Нас зразумеюць праз 100 гадоў». Сімвалічна, што роўна праз стагоддзе Беларусь успамінае пра сусветна прызнанага генія. 12 кастрычніка ў нашай краіне ўпершыню ўручаць прэстыжную ўзнагароду — Міжнародную прэмію імя Лазара Хідэкеля за інавацыйныя і экалагічныя рашэнні ў архітэктуры. Прэмію атрымаюць удзельнікі Мінскага міжнароднага біенале маладых архітэктараў «Леанарда» і Рэспубліканскага конкурсу дыпломных праектаў ВНУ і ССНУ, якія праводзяцца ў межах фестывалю «Архітэктурная восень — 2019».

Прэмія Хідэкеля была заснавана ў 2013 годзе і ўручалася ў розных краінах свету. Рашэнне аб тым, хто атрымае яе сёлета, прымала міжнароднае журы з ліку суддзяў Мінскага міжнароднага біенале маладых архітэктараў «Леанарда» на чале з прэзідэнтам Міжнароднага саюза архітэктараў Томасам Ваньерам са Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама члены журы з боку Міжнароднага таварыства Лазара Хідэкеля. Старшыня гэтага таварыства — сын нашага земляка, сусветна вядомы архітэктар і дызайнер Марк Хідэкель. Ён прыедзе ў Мінск разам са сваім сынам, архітэктарам Раманам Хідэкелем, і жонкай, доктарам мастацтвазнаўства Рэгінай Хідэкель, каб уручыць узнагароду маладым архітэктарам. Ініцыятарам гэтай падзеі выступіў Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны пры падтрымцы кампаніі А1.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter