Адмысловы рэнесанс

Віцебскія Саляныя сховішчы ХVІІ стагоддзя ўключаны ў турыстычны маршрут па старажытнаму гораду.
Віцебскія Саляныя сховішчы XVII стагоддзя адкрыты для турыстаўВіцебскія Саляныя сховішчы ХVІІ стагоддзя ўключаны ў турыстычны маршрут па старажытнаму гораду.

Турыстычную прывабнасць аб’екту створаць не толькі яго архітэктурная унікальнасць і гісторыя. Узведзеныя ў 1774 годзе на беразе Заходняй Дзвіны Саляныя сховішчы прызначаліся для захавання стратэгічнага запасу зерня, мукі і солі. Комплекс складаўся з трох будынкаў: цэнтральнага і двух бакавых, размешчаных франтальна і злучаных аркамі. Да нашых дзён захаваліся толькі два будынкі — цэнтральны і правы бакавы з аркамі і пілястрамі. У пасляваенныя гады тут захоўваўся армейскі правіянт.

Сёння помнік гісторыі стаў домам для Цэнтра народных рамёстваў “Задзвінне”, які аб’яднаў некалькі дзесяткаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва і артыстаў узорнага ансамбля “Жалейка”. Акрамя таго, у Саляных сховішчах з’явілася сучасная выставачная зала і кафэ нацыянальнай кухні. Наведвальнікі цэнтра змогуць сваімі рукамі пад кіраўніцтвам вопытных рамеснікаў вылепіць на памяць гаршчок, сплесці кветку з саломкі. Цэнтр ужо працуе над стварэннем забаўляльнай праграмы для турыстаў, а турфірмы ўносяць яго ў свае маршруты.

Рэстаўрацыя Саляных сховішчаў была ўключана ў інвестыцыйнаю праграму Міністэрства культуры. Першая чарга сховішчаў была ўведзена ў строй у мінулым годзе. Аднак са здачай у эксплуатацыю другой чаргі рэканструкцыя турыстычнага аб’екта не закончыцца. Працягнецца добраўпарадкаванне набярэжнай, пачнецца рэканструкцыя доміка пад кавальскую майстэрню, а ганчары будуць прама на вуліцы ляпіць і апальваць збаны.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter