Адбыўся звычайны цуд

Як вядома, перамогу ў «Еўрабачаннi-2007», нягледзячы на тое, што яго даўно ўжо называюць не вакальным спаборнiцтвам, а конкурсам шоу-пастановак, атрымала лiрычная балада «Малiтва» ў выкананнi сербскай спявачкi Марыi Шэрыфавiч. Песня ж беларускага ўдзельніка Дзмітрыя Калдуна «Wоrk Yоur Mаgiс» на музыку Фiлiпа Кiркорава i словы Карэна Кавалерана зарабiла 145 балаў, што дазволіла беларусу ўзысці на шостае месца
Дзмітрый Калдун — на “Еўрабачанні-2007”Як вядома, перамогу ў «Еўрабачаннi-2007», нягледзячы на тое, што яго даўно ўжо называюць не вакальным спаборнiцтвам, а конкурсам шоу-пастановак, атрымала лiрычная балада «Малiтва» ў выкананнi сербскай спявачкi Марыi Шэрыфавiч. Песня ж беларускага ўдзельніка Дзмітрыя Калдуна «Wоrk Yоur Mаgiс» на музыку Фiлiпа Кiркорава i словы Карэна Кавалерана зарабiла 145 балаў, што дазволіла беларусу ўзысці на шостае месца. Вышэйшыя балы Беларусi аддалi Iзраiль, Украiна i Расiя, па 10 паставiлi Малдова, Арменiя i Мальта.

Дарэчы, заўважым, што Дзмiтрыю Калдуну, якi выканаў сваю праграму-максiмум, удалося лiтаральна ўскочыць у апошнi вагон: з 2009 года правiлы конкурсу будуць зменены, i «Еўрабачанне» разаб’ецца на два паўфiналы, аўтаматычна ж у фiнал трапяць толькi пераможцы плюс краiны «вялiкай чацвёркi» Францыя, Вялiкабрытанiя, Iспанiя i Германiя. Так што наступнаму прадстаўнiку ад Беларусi Дзмiтрый Калдун зрабiў, без перабольшання, каралеўскi падарунак. Ну i сабе самому, натуральна, таксама.

Ганна Юкідовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter