Ад архіўнага дакумента — да мастацкага твора

Як у Беларусі, так і ва ўсім свеце зніжаецца, прызнаюць даследчыкі, цікавасць да мастацкіх твораў, заснаваных на выдумцы, фантазіі аўтара (так званых фікшн), і ўзрастае папулярнасць напісанага на падставе гістарычных, архіўных дакументаў, асабліва тых, якія раней былі засакрэчаны і адкрыты толькі нядаўна. Адтуль можна ўзяць канкрэтныя факты, што дазваляе паказаць не прыдуманых герояў, а рэальных гістарычных асоб. Гэта датычыцца і п’ес, тэатра, які даўно сумуе па “ажыўленых людзях”, якія валодаюць пазітыўнай энергетыкай.
Як у Беларусі, так і ва ўсім свеце зніжаецца, прызнаюць даследчыкі, цікавасць да мастацкіх твораў, заснаваных на выдумцы, фантазіі аўтара (так званых фікшн), і ўзрастае папулярнасць напісанага на падставе гістарычных, архіўных дакументаў, асабліва тых, якія раней былі засакрэчаны і адкрыты толькі нядаўна. Адтуль можна ўзяць канкрэтныя факты, што дазваляе паказаць не прыдуманых герояў, а рэальных гістарычных асоб. Гэта датычыцца і п’ес, тэатра, які даўно сумуе па “ажыўленых людзях”, якія валодаюць пазітыўнай энергетыкай.

Людвіка (Зоська Верас)Такія думкі сталі вядучым матывам абмеркавання драмы Людмілы Рублеўскай і Віталя Скалабана “Людвіка і Фабіян”. Прысвечана яна беларускай паэтэсе Зосьцы Верас (у сапраўднасці Людвіцы Сівіцкай), якая пражыла амаль сто год і нядаўна памерла ў Вільнюсе, і першаму яе мужу, пісьменніку-патрыёту, грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, паплечніку А. Чарвякова, расстаралянаму на падставе няслушных абвінавачванняў у 1920 годзе. П’еса заснавана на архіўных матэрыялах, знойдзеных В. Скалабанам і “ажыўленых” мастацкім асэнсаваннем іх паэтэсай, празаікам і драматургам, супрацоўніцай газеты “Советская Белоруссия” Людмілай Рублеўскай.

— Нас усіх сабралі тут Людвіка і Фабіян, якія глядзяць на нас вось з гэтых партрэтаў, што захоўваюцца ў нашым сховішчы, — сказала, адкрываючы вечарыну, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка. — Сабрала публікацыя п’есы пра іх у трэцім нумары часопіса “Маладосць”. Сёння мы з радасцю вітаем у сваіх сценах архівістаў і мастакоў слова, работнікаў тэатраў і тэлебачання. Наша мэта — асэнсаваць ролю, якую выконвае або можа выконваць у пісьменніцкай рабоце архіўны дакумент. Тое, што зрабілі Рублеўская і Скалабан, іх поспех — выпадковасць ці заканамернасць? Я вельмі рада, што да невялікага тыражу кніжнай публікацыі драмы ў 100 экземпляраў цяпер дадаецца яшчэ 3500 экземпляраў часопісных. Гэта зробіць твор куды больш даступным чытачу.

ФабіянГалоўны рэдактар “Маладосці” вядомая паэтэса Раіса Баравікова пазнаёміла прысутных з супрацоўнікамі часопіса, якія з’явіліся на прэзентацыю амаль у поўным складзе. Яна падкрэсліла, што цікаваць да архіўных дакументаў — не толькі беларуская, але і больш шырокая, глабальная з’ява. Дзякуючы такой зацікаўленасці ліквідоўваюцца многія “белыя плямы” гісторыі. А хутка, у шостым нумары, паабяцала Р. Баравікова, дзякуючы Віталю Скалабану “Маладосць” узбагаціць нас новай п’есай да юбілею Янкі Купалы. Там таксама будзе прысутнічаць яго вялікасць Дакумент.

Затым слова было дадзена аўтарам драмы. Віталь Скалабан расказаў аб падрыхтоўцы да юбілеяў Нацыянальнага архіва Беларусі і архіўнай службы рэспублікі, падзяліўся сваёй марай напісаць п’есу пра архівістаў і нават гімн архівіста. Прамоўца выказаў задавальненне з той нагоды, што п’еса-дакумент “Людвіка і Фабіян” спадабалася рэжысёру Магілёўскага народнага тэатра Валянціну Ермаловічу — для яго рыхтуецца сцэнічны варыянт. Л. Рублеўская сцвярджала, што дакументальныя творы дапамагаюць у стварэнні і замацаванні ў свядомасці плённых нацыянальных міфаў, згадала, што, паміраючы, Зоська Верас клікала толькі аднаго чалавека: “Фабіян! Фабіян…”, а муж аўтаркі, паэт Віктар Шніп патлумачыў поспех супольна напісанай драмы тым, што тут удала спалучыліся дзве музы — гісторыі і літаратуры, выказаў надзею, што пасля пастаноўкі драма стане з’явай не толькі літаратурнай, тэатральнай, але і нацыянальнай, дзяржаўнай.

На вечарыне прыводзіліся і іншыя прыклады плённага выкарыстання архіўных крыніц у мастацкай творчасці. Даследчык Анатоль Верабей расказаў, як гэта выглядала ў творчасці Уладзіміра Караткевіча, у прыватнасці, у рамане “Леаніды не вернуцца на зямлю”, паведаміў добрую навіну: прататып гераіні рамана Горавай, мастацтвазнаўца Ніна Молева, выкладчыца маскоўскіх Вышэйшых літаратурных курсаў, дзе вучыўся беларускі пісьменнік, пераслала ў Мінск, зрабіўшы копію ў сваім фондзе, рукапісны зборнік пісьменніка. У. Караткевіч у свой час спецыяльна перапісаў яго і падараваў будучаму прататыпу гераіні рамана, запоўніўшы старонкі сваімі беларускімі вершамі і іх уласнаручнымі перакладамі на рускую мову. У зборніку ёсць і невядомыя дагэтуль творы… Тут жа, на пасяджэнні, было дамоўлена, што сенсацыйныя тэксты будуць упершыню апублікаваны таксама ў “Маладосці”. Там жа неўзабаве пабачыць свет і драма, прысвечаная беларускаму, польскаму і рускаму паэту і рэвалюцыянеру Адаму Гурыновічу. Яна напісана на падставе аўтэнтычных лістоў да паэта, якія атрыманы з Торуні (Польшча) і захоўваюцца ў архіве-музеі літаратуры і мастацтва, і “дадуманых” адказаў на гэтыя жаночыя пасланні.

Закончылася ж вечарына паэзіяй. Свае вершы чыталі Раіса Баравікова, Віктар Жыбуль, Людміла Рублеўская, Віка Трэнас і Віктар Шніп.

Адам Мальдзіс
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter