5 прычын прыехаць у Белавежскую пушчу

“...Заповедная даль, свет хрустальной зари, свет, над миром встающий...” Гэтыя цудоўныя словы — пра выдатнае месца, у якім трэба абавязкова пабываць
“...Заповедная даль, свет хрустальной зари, свет, над миром встающий...” Гэтыя цудоўныя словы — пра выдатнае месца, у якім трэба абавязкова пабываць


Атрымаць асалоду ад запаведнага матыву


+“Многолетних дубов величавая стать...” Гэта самы вялікі і стары лес у Еўропе — паўмільёна квадратных кіламетраў. Дрэвам-старажылам — па 300-400 гадоў, ёсць дуб-патрыярх — яму ўжо стукнула 600! Захаваўся і дуб са скразным дуплом, прайшоўшы праз якое, як верылі нашы продкі, чалавек можа вылечыцца ад усіх хвароб. У гэта вераць дагэтуль — паломніцтва да яго не канчаецца. Нямала ў пушчы і іншых дзівосаў чараўніцы-прыроды: дуб і бяроза, зрослыя ў адно дрэва, бяроза з нарастам на ствале ў выглядзе галавы зубра...

“Дети зубров твоих не хотят вымирать...” Некранутая прырода — гэта раздолле для дзясяткаў відаў жывёл і птушак. Але галоўнае, тут жыве самы буйны ў Еўропе звер — зубр. Ёсць шмат экскурсій — пешых, веласіпедных, аўтамабільных. Ёсць двухдзённы тур “Пушчанскія рабінзоны”: з начлегам прама ў лесе. Палаткі, спальныя мяшкі, веласіпеды, ролікавыя канькі і многае іншае можна нядорага ўзяць напракат прама тут.


Схавацца ад мітусні і адведаць “пушчанкі”


−“У высоких берез свое сердце согрев...” — у Музеі народнага побыту вам прапануюць чарачку мясцовай самагонкі — знакамітай “пушчанкі”. Яе любілі яшчэ рускія цары. Жыць у Белавежскай пушчы можна ў гасцініцы, гасцявых доміках ці ў аграсядзібах. Калі хочацца руху — ёсць тэнісны корт, трэ­нажорная зала, більярд, саўна, басейн. У рэстаранах — стравы, прыгатаваныя з мясцовай рыбы, дзічыны ды іншых дарункаў белавежскай прыроды.


Пагасцяваць у Дзеда Мароза


.“Где трава высока, там, где заросли гуще...” размясціўся маёнтак беларускага Дзеда Мароза. Ён займае амаль 15 гектараў і лічыцца адным з самых прыгожых у свеце месцаў “пражывання” дзядулі. Мароз прымае гасцей круглы год. Праўда, улетку — не ў прывычнай футравай шапцы, а ў саламяным “капелюшы”. Штогод да яго прыязджае каля 150 тысяч чалавек, якіх ён вельмі радуе, ствараючы святочны настрой.


Далучыцца да гісторыі


,“Неприметной тропой пробираюсь к ручью...” Тут шмат стагоддзяў таму хадзіў на паляванне яшчэ Уладзімір Манамах. А ў 1888 годзе пушча афіцыйна стала ўласнасцю найсвятлейшай сям’і, тады ж Раманавы пачалі будаваць тут царскі палац. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён быў разбураны. А вось па дарогах, пракладзеных у тыя далёкія гады, можна праехаць і сёння. На чыгунных парэнчах іх масткоў красуюцца гербы манархаў. У рэзідэнцыі “Віскулі” пабывалі ўсе генеральныя сакратары ЦК і знакамітыя людзі. Але ў сусветнай гісторыі Віскулі назаўжды застануцца не з тае прычыны. 8 снежня 1991 года кіраўнікі трох савецкіх рэспублік — Беларусі, Расіі і Украіны — Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын, Леанід Краўчук — падпісалі тут пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. І тым самым вынеслі смяротны прысуд “вялікаму і непарушнаму” СССР.


Зірнуць на Белую Русь з Белай вежы


/“И услышав порой голос предков зовущий...” У райцэнтры Камянец ёсць унікальны помнік абарончага дойлідства XIII стагоддзя “Белая вежа”. Вежа формай падобная да велізарнай шахматнай ладдзі. Доўгі час лічылася, што назва Белавежскай пушчы дала менавіта Белая вежа. Але гэта не так. У белы колер вежу пафарбавалі ўжо ў савецкія часы, да таго яна была чырвона-цаглянай. Цяпер спрадвечны колер вярнулі.


НА ГРАМАДСКІМ ТРАНСПАРЦЕ:


З Брэста ў вёску Камянюкі Камянецкага раёна, дзе размясцілася адміністрацыя Нацыянальнага парку, ходзяць маршрутнае таксі ды прамы аўтобус-экспрэс.

НА МАШЫНЕ:

З Брэста — па трасе Брэст — Камянюкі (Р83) — 60 км. З Мінска — па трасе Мінск — Брэст (М1) да павароту на г. Жабінку (Р7) да г. Камянца і далей да в. Камянюкі (Р83) — 380 км ці па трасе Мінск — Брэст (М1) да павароту на г. Слонім (Р21) да г. Камянца і далей да в. Камянюкі (Р83) — каля 380 км.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter