…І Напалеон на кані

У Віцебску ў музеі прыватных калекцый адкрылася выстава ваенна-гістарычнай мініяцюры мясцовага майстра Ігара Гарбунова. На ёй прадстаўлены дзве сотні работ з каляровай пластыкі. Тут ёсць рымскія легіянеры, каралеўскія мушкецёры, афіцэры часоў Айчыннай вайны 1812 года, нават Напалеон на кані
Ігар Гарбуноў з Віцебска — выдатны майстра па гістарычных мініяцюрахНа Віцебшчыне жанр мініяцюры вядомы са старажытнасці. Гісторыя данесла нам і імя выдатнага майстра мініяцюры — Васіля Амельяненскага з Віцебска. Нашы таленавітыя продкі мініяцюрныя партрэты выконвалі на пергаміне, слановай косці, метале ці фарфоры, змяшчалі на медальёнах, табакерках, ордэнах. Да нашага часу дайшлі мініяцюрныя партрэты Пятра І, расійскіх імператрыц Ганны Іаанаўны і Кацярыны І, выкананыя майстрам Р. Мусікійскім, а таксама партрэты А. Міцкевіча і А. Сапегі.

Не забыта гэтая высакародная справа і ў нашы дні. У Віцебску ў музеі прыватных калекцый адкрылася выстава ваенна-гістарычнай мініяцюры мясцовага майстра Ігара Гарбунова. На ёй прадстаўлены дзве сотні работ з каляровай пластыкі. Тут ёсць рымскія легіянеры, каралеўскія мушкецёры, афіцэры часоў Айчыннай вайны 1812 года, нават Напалеон на кані. Глядач сустрэнецца з Пятром І, Кацярынай ІІ, Мікалаем ІІ. Мне асабліва спадабаліся прадстаўленыя на выставе рыцары сярэднявечча — яны нібы дыхаюць атмасферай гістарычных раманаў нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча, якога самога калегі па пяру называлі Рыцарам.

Кастусь Карнялюк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter