Зямля, што стала роднаю

Тры гады таму сям’я Феафанавых прыняла важнае рашэнне: змяніць месца жыхарства. З двума маленькімі дзецьмі муж і жонка пераехалі з Казахстана ў Беларусь, пакінуўшы ў казахскай вёсцы дом, сяброў, сваю маладосць. Беларусь, гавораць Надзея і Аляксандр Феафанавы, прывабіла сваім спакоем і парадкам. Іх дачка Сафія нарадзілася ўжо на новым месцы. Цяпер ёй паўтары гады, і Надзея яшчэ ў дэкрэтным адпачынку. Працавала ж даяркай на ферме ў акцыянерным таварыстве “Кляновічы”, што ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Хоць па адукацыі яна медык. Наогул, кажуць перасяленцы, пасёлак Бобр сустрэў іх гасцінна. Былым казахстанцам далі работу, прадаставілі жыллё. Аляксандр працуе вадзіцелем у мясцовым сельскім савеце. У іх прасторным доме — чыста і ўтульна, парадак на агародзе ў 20 сотак, а ў прысядзібнай гаспадарцы да таго ж 10 свіней, шмат гусей, курэй з куранятамі, некалькі авечак. Як з гонарам заўважыў гаспадар, паслугамі магазіна яны амаль не карыстаюцца: маюць прадукты з уласнага падвор’я.
Тры гады таму сям’я Феафанавых прыняла важнае рашэнне: змяніць месца жыхарства. З двума маленькімі дзецьмі муж і жонка пераехалі з Казахстана ў Беларусь, пакінуўшы ў казахскай вёсцы дом, сяброў, сваю маладосць.
Беларусь, гавораць Надзея і Аляксандр Феафанавы, прывабіла сваім спакоем і парадкам. Іх дачка Сафія нарадзілася ўжо на новым месцы. Цяпер ёй паўтары гады, і Надзея яшчэ ў дэкрэтным адпачынку. Працавала ж даяркай на ферме ў акцыянерным таварыстве “Кляновічы”, што ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Хоць па адукацыі яна медык. Наогул, кажуць перасяленцы, пасёлак Бобр сустрэў іх гасцінна. Былым казахстанцам далі работу, прадаставілі жыллё. Аляксандр працуе вадзіцелем у мясцовым сельскім савеце. У іх прасторным доме — чыста і ўтульна, парадак на агародзе ў 20 сотак, а ў прысядзібнай гаспадарцы да таго ж 10 свіней, шмат гусей, курэй з куранятамі, некалькі авечак. Як з гонарам заўважыў гаспадар, паслугамі магазіна яны амаль не карыстаюцца: маюць прадукты з уласнага падвор’я. “Мужу падабаецца займацца гаспадаркай, я гадую птушку, ён авечак, свіней, — дзеліцца Надзея. — Сыны падраслі: Мікіту 5 гадоў, Косцю 6, і яны ўжо нам дапамагаюць. Аляксандр прывык працаваць на зямлі: у яго бацькоў было 12-гектарнае поле”.
Мама і тата падаюць добры прыклад працавітасці, жыццястойкасці і аптымізму сваім дзецям, такія якасці ў іх і выхоўваюць. Галоўнае, у адзін голас гавораць бацькі, каб малыя адчувалі іх любоў. А прыклад жыцця дарослых, упэўнены Феафанавы, — аўтарытэтны выхавальнік…
Часам яны згадваюць, як Аляксандр запрасіў Надзею на танец у клубе. Яны вучыліся, жылі ў адной вёсцы, і да таго быццам не заўважалі адзін другога. “Пасля танца Саша пажартаваў: “На такіх дзяўчатах, як ты, жэняцца…” — згадвае юнацтва Надзея. — А я падтрымала : “Дык у чым справа?” Праз чатыры месяцы яны пажаніліся. Аляксандру цяпер 33, Надзеі 28, а пачуцці іх з гадамі і жыццёвымі выпрабаваннямі не астылі, хутчэй наадварот. Надзея пяшчотна, да таго ж з вялікай павагай гаворыць пра мужа. Прыгадвае больш свае слабасці і ўпэўнена, што менавіта дзякуючы цярплівасці мужа, яго стрыманасці, здольнасці не заўважаць непрыемныя дробязі ўмацоўваецца іх сям’я.
Даведка ГР. Сёлета ў першым паўгоддзі, паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь прыбыло звыш 6 580 замежнікаў. Асноўны міграцыйны прыток імігрантаў назіраецца з краін СНД, у тым ліку Расіі і Украіны, на долю іх прыпадае больш за 80 працэнтаў тых, хто выбірае Беларусь для жыхарства.

Пятро Лодкін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter