У Нацыянальны аэрапорт Мінск цяпер можна дабрацца і на цягніку

Зручны маршрут

У Нацыянальны аэрапорт Мінск цяпер можна дабрацца і на цягніку

Рух сучасных дызель-цягнікоў у кірунку Нацыянальнага аэрапорта Мінск арганізаваны з 7 лістапада. І цяпер, каб дабрацца туды ад вакзала Мінск-Пасажырскі, патрэбна каля 70 хвілін. Якім жа маршрутам рухаюцца цягнікі? Пакуль што — да станцыі Смалявічы, з часам чыгунку падвядуць амаль да аэрапорта. Апошнія ж 550 метраў да тэрміналаў пасажыры змогуць пераадолець на спецыялізаваных аўтобусах з нізкай падлогай ці пры дапамозе дорожкі без сходаў, якая рухаецца.

Абвешчаны і кошты квіткоў на цягнік ад вакзала Мінск-Пасажырскі да аэрапорта: 25 тысяч беларускіх рублёў. А кошт за праезд ад станцыі Смалявічы да аэрапорта — 14 600.

Спецыялісты адзначаюць, што графік руху дызель-цягнікоў да аэрапорта Мінск распрацаваны з улікам раскладу авіярэйсаў, часу праходжання пасажырамі неабходных працэдур у аэрапорце. Улічана, як прыбываюць цягнікі, што курсіруюць паміж абласнымі цэнтрамі і Мінскам.

З 8 лістапада па маршруце Мінск-Пасажырскі — Нацыянальны аэрапорт Мінск у тэставым рэжыме штодня ходзяць пяць пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў ДП3. Першы цягнік у аэрапорт адпраўляецца раніцай у 5.35, апошні вячэрні — у 20.25. На гэтым чыгуначным маршруце толькі адзін прыпынак: Смалявічы. Станцыя цяпер стала і  своеасаблівым перасадачным вузлом для пасажыраў, што едуць у аэрапорт з іншых месцаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter