Зоркi ўзышлi

Конкурс маладых талентаў пацвердзiў: творчыя сiлы ў краiне ёсць

Рэспублiканскi конкурс маладых талентаў пацвердзiў: творчыя сiлы ў краiне ёсць

Гала-канцэртам i ўзнагароджаннем лаўрэатаў на галоўнай фiларманiчнай пляцоўцы краiны завяршыўся Рэспублiканскi конкурс маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».

Нагадаем, што ён праходзiў пад знакам 65-годдзя Вялiкай Перамогi, распачаўся летась у лiстападзе i стаў самым маштабным аглядам творчых сiл у найноўшай гiсторыi Беларусi.

Удзел у конкурсе прынялi 4200 маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 31 года з усiх 118 раёнаў рэспублiкi. Творчыя спаборнiцтвы праходзiлi ў тры этапы па 12 намiнацыях — эстрадныя спевы; народныя спевы; аўтарская песня; размоўны жанр; сучасны танец; жывапiс i графiка; скульптура; дызайн; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; фатаграфiя; сацыяльная рэклама; рэжысура масавых свят, тэатралiзаваных прадстаўленняў i шоу-праграм.

Выступленнi ў кожнай з намiнацый ацэньвала кампетэнтнае рэспублiканскае журы, у склад якога ўваходзiлi лепшыя айчынныя прафесiяналы ў сферы мастацтва.

Як адзначыў на вынiковай прэс-канферэнцыi намеснiк мiнiстра культуры Тадэвуш Стружэцкi, конкурс пацвердзiў, што беларуская зямля багатая на таленты, ён атрымаў вялiкi творчы рэзананс, стаў не толькi важнай падзеяй культурнага жыцця краiны, але i свое-
асаблiвым даследаваннем, якое дапамагло атрымаць карысную iнфармацыю аб стане i якасцi падрыхтоўкi маладых адораных людзей краiны, звярнуць дадатковую ўвагу на неабходнасць стварэння спрыяльных умоў для рэалiзацыi iх творчага патэнцыялу.

Мяркуецца, што надалей падобныя агляды будуць праводзiцца рэгулярна адзiн раз у тры гады i больш удасканаляцца арганiзацыйна. Але галоўная задача гэтага i будучых конкурсаў, падкрэслiў Тадэвуш Стружэцкi, не толькi адкрыць маладога таленавiтага чалавека, але i дапамагчы яму рухацца далей у творчым развiццi. Таму прынята рашэнне, што разам з атрыманнем ганаровых званняў i грашовых прэмiй лаўрэаты могуць быць залiчаны ў творчыя ВНУ па-за конкурсам. Выкарыстаць гэтую магчымасць змогуць ужо i цяперашнiя пераможцы. Разам з тым перамога ў конкурсе – гэта свайго роду рэкамендацыя маладым людзям, якiя прадстаўляюць нашу краiну, у тым лiку i за мяжой, для ўдзелу ў iншых конкурсных i канцэртных выступленнях. Напрыклад, нямала сённяшнiх лаўрэатаў увойдуць у склад нацыянальнай каманды для ўдзелу ў чарговых Дэльфiйскiх гульнях, якiя пройдуць у Арменii.

Конкурс «Зорка ўзышла над Беларуссю» заснаваны Мiнiстэрствам культуры, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканкамамi сумесна з Мiнiстэрствам iнфармацыi, Белтэлерадыёкампанiяй, тэлеканаламi АНТ i СТВ, пры ўдзеле Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.

На здымку: узнагароду ўручае мiнiстр культуры Беларусi Павел ЛАТУШКА.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter