Зорка побач з ялінкай

У продажы з’явіліся святочныя «зімнія» маркі ад «Белпошты»

У продажы з’явіліся «зімнія» маркі. Іх два віды — «З Нараджэннем Хрыстовым і Калядамі» і «З Новым годам!».

На першай — выява каляднай зоркі, на другой — святочная ялінка.

— Працаваць над маркамі я пачала яшчэ ў канцы жніўня, — расказвае мастачка Яўгенія Бядонік. — Хацелася зрабіць нешта адметнае, таму ідэі сюжэтаў з людзьмі ў святочных касцюмах неяк адразу адышлі на другі план: такія маркі былі неаднойчы. А ялінка і зоркі — гэта і проста, і сімвалічна.

Агульны тыраж святочных марак — 54 тысячы экзэмпляраў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter