Ізноў пачалася “Эпоха”

З пачатку лютага на тэлеэкраны Беларусі вярнуўся ўнікальны гістарычны серыял Алега Лукашэвіча Сюжэты пра знакамітых беларусаў у мінулыя гады выходзілі, як вядома, на тэлеканале “Беларусь 1” — цяпер жа іх можна глядзець на “Беларусь 3”. Першая серыя прысвячалася Адаму Міцкевічу.
З пачатку лютага на тэлеэкраны Беларусі вярнуўся ўнікальны гістарычны серыял Алега Лукашэвіча

Адзін з мінулых фільмаў Алега Лукашэвіча з серыяла “Эпоха” Сюжэты пра знакамітых беларусаў у мінулыя гады выходзілі, як вядома, на тэлеканале “Беларусь 1” — цяпер жа іх можна глядзець на “Беларусь 3”. Першая серыя прысвячалася Адаму Міцкевічу.
Рэдактар тэлеканала “Беларусь 3” Кацярына Керэмша нагадала, што праграма здымалася не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. А жылі і працавалі вядомыя землякі ў Чылі, Францыі, Ізраілі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Румыніі, Літве, ЗША, Японіі, Егіпце. Асаблівасць жа цяперашняга серыяла “Эпоха” такая. Раней праграмы цыкла выходзілі нерэгулярна, па меры стварэння, у іх быў розны хранаметраж. Цяпер фільмы ўпарадкаваныя і будуць з’яўляцца ў эфіры кожны тыдзень. Прычым кожны аповед — па 52 хвіліны.
Выйдуць у эфір гісторыі з жыцця прэ­зідэнта сената Гаваяў Мікалая Судзілоўскага-Руселя, паэта Максіма Багдановіча, аднаго з заснавальнікаў кінакампаніі Metro-Goldwyn-Mayer і прэміі “Оскар” Луіса Майерса, маста­коў Івана Хруцкага, Марка Шагала, Напалеона Орды, навукоўца Ігната Дамейкі, прападобнай Еўфрасінні Полацкай ды іншых вядомых як у Беларусі, так і далёка за межамі краіны асоб.
Кожную серыю можна будзе паглядзець двойчы: позна ўвечары па суботах ці днём у нядзелю. Дакладны час — па праграме. Для тых, хто жадае пабачыць унікальныя серыі праекта, не маючы ўпэўненага прыёму Трэцяга беларускага тэлеканала, варта скарыстацца інтэрнэтам. Глядзець праект таленавітага ўраджэнца Ляхавіч, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Алега Лукашэвіча анлайн можна на сайце http://3belarus.by/ Пра тых, хто знамянаваў сабой яркія этапы ў гісторыі, варта ведаць.

Віктар Корбут

На здымку:
Адзін з мінулых фільмаў Алега Лукашэвіча з серыяла “Эпоха”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter