Национальный художественный музей приглашает детей и их родителей отметить праздники вместе

Зімовая палітра

Кожны дзень з 26 снежня па 19 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі будзе святочным. Наведвальнікам застаецца толькі выбраць даты і праграмы, якія ім больш падыходзяць.

Так, у межах «Калядных майстэрняў» госці змогуць наведаць творчыя лакацыі з размалёўкамі на калядную і навагоднюю тэматыку, вясёлымі заданнямі і чароўнымі прадказаннямі на будучыню. А спецыяльна распрацаваны інфармацыйны буклет дапаможа самым дапытлівым акунуцца ў сакральны свет каляднай іконы «Ражаство Хрыстова», напісанай амаль 300 гадоў таму невядомым беларускім майстрам з сяла Латыгава. Жадаючыя змогуць прыняць удзел у квесце «Прыгода Чароўнай зорачкі ў Мастацкім». Гасцям трэба будзе ўважліва разглядаць экспанаты, разгадваць загадкі і выконваць заданні, за што ім у фінале квеста ўручаць сюрпрыз.

Напэўна, спадабаецца наведвальнікам музея і інтэрактыўная праграма «Навагодне-калядныя гісторыі ў Мастацкім». Падарожнічаючы па залах, госці змогуць даведацца пра тое, хто першым на Русі загадаў упрыгожваць дамы яловымі галінкамі, што за чароўны малаточак выкарыстоўвае ўсходні бог шчасця, як завуць галандскага Дзеда Мароза і многае іншае. А інтэрактыўная экскурсія «Якога колеру зіма?» пазнаёміць удзельнікаў з навагодняй палітрай, фарбамі і водарамі зімы на палотнах мастакоў. Яны паглыбяцца ў атмасферу чараўніцтва і казачнасці, узбагацяць свае веды, звязаныя з гісторыяй і традыцыямі ўсімі любімых навагодніх свят.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter