Дедушки Морозы из разных регионов страны ждут гостей

Зімнік, Зюзя і не толькі

У Фінляндыі — Ёўлупукі, у Францыі — Пер-Наэль, у ЗША — Санта Клаус... Кожная краіна можа пахваліцца нацыянальным зімовым чараўніком. Вось і ў нас жыве не толькі добра вядомы Дзед Мароз, але і яго аўтэнтычныя браты. Рэзідэнцыі галоўных зімовых герояў ужо чакаюць гасцей у многіх рэгіёнах краіны.


Заўтра навагодні сезон адкрываецца ў Белавежскай пушчы. Галоўны беларускі Дзед Мароз запрашае на свята «Белавежская казка — 2020». У праграме прыезд Снягуркі, Матухны Зімы і дачок Дзеда Мароза, выступленні творчых калектываў і тэатра жывых скульптур, урачыстая цырымонія запальвання навагодніх агнёў, парад-але аркестра Дзядоў Марозаў і фаер-шоу. На жаль, не ўсе жадаючыя змогуць асабіста наведаць рэзідэнцыю галоўнага зімовага чараўніка. Аднак ёсць магчымасць пагутарыць з белавежскім Дзедам Марозам анлайн. Такую паслугу сёлета прапануе Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Заказ можна пакінуць на beltour07@mail.ru.
А з 14 снежня навагоднія гулянні пачнуцца ў Бярэзінскім запаведніку. Адметна, што тут можна будзе сустрэцца не толькі з Дзедам Марозам, але і з Балотнікам Незвычайным. Акрамя анімацыйнай праграмы з удзелам гэтых герояў, наведвальнікам прапануюць экскурсію па Музеі прыроды і Лясным заапарку, майстар-клас у Доме экалагічнай асветы, пачастунак у выглядзе бліноў і гарбаты, катанне на коннай павозцы і многае іншае.

Чакае гасцей, дарэчы ўжо з канца лістапада, і Дзед Мароз у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Тут наведвальнікам прапануюць неверагодныя прыгоды ў навагоднім «сафары-парку». Яшчэ адна ініцыятыва прыпяцкага Дзеда Мароза — конкурс на лепшыя пісьмо і малюнак. Работы можна дасылаць да 15 студзеня 2021 года. Лепшых аўтараў чакаюць падарункі.

Падрыхтаваў сюрпрызы для гасцей і Дзед Зімнік, які жыве з Бабай Завірухай у вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна. Іх сядзіба пачне працаваць з 15 снежня. Толькі тут можна пачуць голас гаспадара лесу Святабора, наведаць «Паляну 12 месяцаў», убачыць «Сундук», дзе захоўваецца «Смерць Кашчэя Бессмяротнага» і загадаць жаданне каля «Чароўнай студні». Пасля выпрабаванняў у казачным лесе госці трапляюць да галоўных чарадзеяў — Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі, якія запрашаюць усіх на музычны спектакль пад адкрытым небам. Сёлета для наведвальнікаў сядзібы падрыхтавалі інтэрактыў пад назвай «Чароўнае люстэрка». У фінале прадстаўлення ўсіх чакае навагодняя дыскатэка з пачастункамі — лясной гарбатай і духмянымі баранкамі.

Яшчэ адна незвычайная рэзідэнцыя — Бераст-Зюзі і Завеі — адкрыецца хутка ў Бераставіцкім раёне. Каб трапіць у пакоі каларытнага брата Дзеда Мароза і атрымаць ад яго салодкія пачастункі, гасцям трэба будзе справіцца з заданнямі квест-гульні, прайсці складаныя перашкоды і скласці разбітае люстэрка Завеі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter