Жывы агонь грамнічнай свечкі. Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з двунадзесятых святаў — Стрэчанне Гасподняе, або Грамніцы.

У рэлігійнай традыцыі яно сімвалізуе сустрэчу Старога і Новага Запаветаў — немаўлятка Ісуса, прынесенага ў храм на саракавы дзень пасля нараджэння, сустракалі старазапаветныя персанажы — Сімяон і Ганна. У народнай традыцыі асаблівая ўвага надаецца сімвалу гэтага свята — асвечанай у храме грамнічнай свечцы — “грамніцы”.

Гэта свечка лічылася ўніверсальнай абрадавай рэччу, яна выконвала ролю абярэга дома і сям’і.
Пасля вяртання з царквы свечку запальвалі і гаспадар чарціў ёю крыж над сваёй галавой, а пасля па старшынству над усімі дамачадцамі. Пасля “вогненнага асвячэння” ўсіх членаў сям’і бацька ў суправаджэнні дзяцей па сонцы абходзіў усе куты хаты, зноў-такі крыжападобна “выпальваючы” нячыстую сілу. Затым ён выходзіў у двор і выконваў той жа абрад ва ўсіх гаспадарчых пабудовах, за выключэннем лазні.
Старыя людзі раілі: “Грамнічную свечку нікому не пазычаюць, як і агонь, нават у блізкія дамы сваякоў, родным людзям, што жывуць у іншай сям’і”.
На працягу года жыццяспрыяльная энергія свечкі, якую беражліва захоўвалі за абразамі, арганічна ўпляталася ў розныя абрадавыя кантэксты, спалучаючыся з іншымі рытуальнымі атрыбутамі: грамнічную свечку запальвалі падчас навальніцы, калі ў хаце адбывалася вяселле, на ўлазінах, калі цяжка паміраў родны чалавек, у час працяглых родаў, каб паспрыяць нараджэнню дзіцяці...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter