Жыццёвым шляхам Песняра

Землякі Якуба Коласа ўмеюць сустрэць гасцей прыгожа і заможнаВыдалася багата сёлета слаўных літаратурных юбілеяў. У сенакосным ліпені прыхільнікі таленту Янкі Купалы адзначалі ўгодкі Песняра ў Вязынцы, у Маладзечанскім раёне. Потым Пількаўшчына і Нарач, родная Мядзельшчына Максіма Танка сабралі аматараў роднага слова ў шчодрым на ўраджай верасні. А днямі ладзілася яшчэ адно Рэспубліканскае свята паэзіі, на гэты раз пад назвай “О, Беларусь, ты сэрца і душа…”: да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
У родным куце Якуба Коласа – на Стаўбцоўшчыне – святкавалі юбілей знакамітага пісьменнікаЗемлякі Якуба Коласа ўмеюць сустрэць гасцей прыгожа і заможна
Выдалася багата сёлета слаўных літаратурных юбілеяў. У сенакосным ліпені прыхільнікі таленту Янкі Купалы адзначалі ўгодкі Песняра ў Вязынцы, у Маладзечанскім раёне. Потым Пількаўшчына і Нарач, родная Мядзельшчына Максіма Танка сабралі аматараў роднага слова ў шчодрым на ўраджай верасні. А днямі ладзілася яшчэ адно Рэспубліканскае свята паэзіі, на гэты раз пад назвай “О, Беларусь, ты сэрца і душа…”: да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
“Позняю парою, восенню гнілою” — пісаў класік пра час, калі 3 лістапада 1882 года з’явіўся на свет у акінчыцкай хатцы-леснічоўцы. Цяпер Акінчыцы — у складзе Стоўбцаў, а сядзіба, дзе на час нараджэння сына Кастуся гаспадарыў палясоўшчык Міхал, зберагае дух даўніны. На свята і “Акінчыцы”, “Альбуць”, “Смольня”, гэта мемарыяльныя сядзібы філіяла музея Якуба Коласа, сустракалі гасцей. Прычым Акінчыцы гаварылі галасамі коласаўскіх літаратурных герояў, добра вядомых чытачам ягонай паэмы “Новая зямля”, ладзілася там выстава юных мастакоў рэгіёна, выступалі паэты. Пачыналіся ж урачыстасці на вуліцы Цэнтральнай Стоўбцаў з вітання гасцей хлебам-соллю ды беларускімі песнямі — хораша спяваюць Коласавы землякі, нямала “на Стаўпеччыне”, як кажа мясцовы люд, адметных народных гуртоў.
Дзеі свята рухаліся быццам па жыццёвым шляху самога Якуба Коласа, і за Акінчыцамі на ім паўстала мемарыяльная сядзіба Альбуць з праграмай “Дзяцінства сны мае …”. Там на выставе-кірмашы можна было пабачыць і набыць розныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працавала і дзіцячая выстава рамёстваў “На крылах натхнення”, выступалі ўдзельнікі конкурсу “130 прысвячэнняў Якубу Коласу” з паэтычнага клуба “Аўтограф”. І смачныя дранікі, аладкі з мачанкаю ды іншыя беларускія стравы прапаноўвалі гасцям пакаштаваць арганізатары свята. У Смольні паказвалі плён працы як народныя майстры, так і члены Саюз пісьменнікаў Беларусі, а народныя гурты ств¬арылі прыгожую музычна-харэаграфічную кампазіцыю “Мой родны кут”.
Далей — вёска Мікалаеўшчына, там да помніка Якубу Коласу ўскладалі кветкі, выступалі ганаровыя госці свята. Пісьменнікі мелі магчымасць сустрэцца з чытачамі на прэзентацыі беларускіх выданняў у Цэнтры культуры мястэчка Стары Свержань. Там жа ладзілася вялікая вечарына “Слова пра Коласа”. Свае словы пра Песняра казалі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, пісьменнікі, прадстаўнікі творчых калектываў Міншчыны. Выступалі Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”, музычная капэла “Санорус”, лаўрэат міжнародных конкурсаў Пётр Ялфімаў, спявачка Ганна Благава, акцёры беларускіх тэатраў.

На здымку:
У родным куце Якуба Коласа – на Стаўбцоўшчыне – святкавалі юбілей знакамітага пісьменніка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter