Жыццё як прыклад духоўнага служэння

Сёння праваслаўны свет адзначае Дзень прэпадобнай Еўфрасінні Полацкай

У многім дзякуючы ёй сёння наша краіна з’яўляецца      цэнтрам     права-

слаўнай культуры. Пакланіцца хрысціянскім святыням сюды едуць паломнікі з усяго свету.

У дзень памяці Еўфрасінні Полацкай у храмах будуць адслужаны святочныя літургіі, а па вуліцах старажытнага Полацка ўпершыню пройдзе некалькі крыжовых хадоў, якія потым злучацца ў адзін: ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Гэтымі ўрачыстасцямі заканчваецца двухтыднёвая, багата насычаная рознымі мерапрыемствамі праграма «На зямлі Еўфрасінні, Рагнеды, Скарыны», прысвечаная 1152-й гадавіне Полацка. У ёй былі і фэст сярэднявечнай культуры, і шэсце па вуліцах горада працоўных калектываў, і гала-канцэрт «Полацкі зоркапад», і міжнародны літаратурны форум «Славянская    ліра»,   і   шмат іншага.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота Ларысы МАЛАШЭНІ

 

 

 

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter